Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Нясвіжу” — “Еўропа Ностра-2016”
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” атрымаў прыз “Еўропа Ностра-2016” у катэгорыі “Адданая служба”. 7 красавіка пра гэта абвясціла аднайменная вядучая еўрапейская арганізацыя ў галіне спадчыны.
Тыдзень дыйзану: паміж творцам і замоўцам
З 26 па 29 красавіка ў сталіцы пройдзе ўжо традыцыйны Тыдзень дызайну.
Досвед эксперыменту
У рамках святкавання 40-годдзя факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у мастацкай галерэі “Акадэмія” згаданай ВНУ праходзіць выстава работ студэнтаў кафедры касцюму і тэкстылю. Выстава мае назву “The Experience Of Experiment”, што можна перакласці як “Досвед эксперыменту”. Выстава якраз і мае мэтаю давесці, што традыцыя, на якой грунтуецца навучальны працэс у галоўнай творчай ВНУ краіны, не мае нічога агульнага з кансерватызмам, а сама Акадэмія адкрытая для творчых навацый. Больш падрабязна пра выставу — у бліжэйшых нумарах газеты.
З нагоды свята
4 красавіка ў зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўрачыстым канцэртам адзначаўся Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. Імпрэзу адкрылі (на фота зверху) cтаршыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, намеснік старшыні Парламенцкага Сходу Саюзнай дзяржавы Юрый Вераб’ёў, намеснік старшыні Дзярждумы Расіі Аляксандр Рамановіч. Прывітальныя словы ад прэзідэнтаў дзвюх краін былі зачытаныя са сцэны філармоніі. Дваццацігадовы юбілей падпісання Саюзнага пагаднення сабраў у Мінску лепшых артыстаў дзвюх краін: Анатоля Ярмоленку (на фота ўнізе) і ансамбль “Сябры”, Аляксандра Маршала, Ірыну Дарафееву, вакальную групу “Чысты голас” і многіх іншых.
Аднаўленне рок-оперы
12 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі зноў прадставяць аднаўленне рок-оперы Ігара Лучанка "Гусляр" (паводле паэмы Янкі Купалы), аранжыраванай у свой час для ансамбля "Песняры" Уладзімірам Мулявіным. Дадзены паказ, прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, рыхтуе творчая група на чале з паэтам, спеваком Андрэем Скарынкіным. У пастаноўцы, сярод іншых, задзейнічаны артысты Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, арт-група "Беларусы", выканаўца партыі Княжны ў "песняроўскай" версіі спектакля Людміла Ісупава. "К" пабывала на рэпетыцыі пастаноўкі.
"Беларусь, я цябе люблю"
У мінулую суботу ў Гандлёвым цэнтры "Сталіца" адбыўся чарговы канцэрт у рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь, я цябе люблю". Сваё мастацтва дэманстравалі калектывы і салісты Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Пра культуру і пра “К”
Працягваючы ўзнятую ў № 14 тэму рэдакцыйнага савета газеты “Культура”, складзенага з членаў вялікага экспертнага савета нашага выдання, які адбыўся 29 сакавіка, прапануем шэраг рэплік гасцей рэдакцыі падчас гаворкі пра культурную прастору і, у тым ліку, месца газеты ў ёй. Прызнацца, нашы эксперты дастаткова шырока ахапілі тэматычнае поле.
Наўмысна несугучны
Перачытваючы “Сабор парыжскай Божай Маці” Віктора Гюго, запомнілася думка святара Фрало, катэгарычная, але праўдзівая: кніга заб’е будынак. І сапраўды, маленькі друкарскі станок упэўнена адсунуў манументальнае мастацтва — архітэктуру, якая да XV стагоддзя была галоўнай інфармацыйнай, ідэалагічнай, выяўленчай крыніцай. Папяровыя асобнікі сталі сімвалам новай эпохі.
Чакаем палажэння
На семінары работнікаў Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна (аб’яднаў ён 16 клубных устаноў і Пастаўскі дом рамёстваў) разглядалася дзейнасць аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. Былі абмеркаваны тэндэнцыі і перспектывы развіцця аматарскай творчасці, патрэба ў дапрацоўцы шэрагу дакументаў...
Не фантазёр і не натураліст
Мяне запраcілі прыняць удзел у праекце “Мастак і Горад”, які пройдзе ў Мінску ў пяты раз. Што для мяне тое значыць? Адразу ж падумаў: гэта ж нейкая папса... Згадаў Івана Шышкіна, калі ягонымі творамі раптам пачалі ўсё ўпрыгожваць... Праўда, потым паглядзеў у Інтэрнэце і пабачыў: у праекце, аказваецца, прымалі ўдзел рэпрадукцыі твораў Марка Шагала і Казіміра Малевіча, а таксама больш блізкіх нам па часе беларускіх мастакоў. І гэта першае, што мяне супакоіла. Ды і мастацтва зараз ідзе насустрач людзям.
Канвертацыя вольнага часу
Чым адрозніваецца бібліятэчны стэлаж на вуліцы Магілёва ў Дзень горада ад фартэпіяна на месцы тэракту ў Парыжы? У адным выпадку абмяркоўваецца кніжная серыя, у іншым граюць “Бітлз”. Але, па сутнасці, розніцы няма: у прастору горада выносяцца эмоцыі, праз агульнае перажыванне інтэрпрэтуецца свята ці боль.
Музей па-еўрапейску і канкурэнцыя для кнігі
З чарговым героем рубрыкі мы апынуліся ў Ашмянах. "Каб культурна правесці час, у гады дзяцінства наведваў парк адпачынку ды кінатэатр імя Гастэлы, дзе я з дзядзькам глядзеў серыял “Сакрэтны фарватар”, — вельмі ён мяне ўразіў, — прыгадвае мой спадарожнік. — Куды людзі ходзяць зараз?.. Не ведаю: з цяперашнiм культурным жыццём горада знаёмы павярхоўна. Уласна да культуры, напэўна, гэта не тычыцца, але ён некалькі страціў прывабнасць пасля падразання ліпаў у яго цэнтральнай частцы: яны надавалі Ашмянам шарм, індывідуальнасць. Кінатэатра ў горадзе няма. “Аптымізацыя”, — патлумачыла нам выконваючая абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Людміла Каханоўская ды сцісла абмалявала сітуацыю ў раёне. Прыкінуўшы шляхі супрацоўніцтва паміж Віктарам Марціновічам (а менавіта ён — мастацтвазнаўца, пісьменнік, драматург ды журналіст — наш сённяшні герой) ды ашмянскай культурай, займеўшы ў якасці гіда метадыста аддзела Сяргея Жылiка, мы і выправіліся па ўстановах.
Як я стаў дударом
Як педагог з працяглай практыкай у філалогіі і чалавек, які пачаў вучыцца граць на дудзе, хацеў бы падзяліцца назіраннямі, звязанымі з навукай гэтага самага грання. Магчыма, тое неяк пасобіць іншым энтузіястам. (Балазе тэма гэтая цяпер і актуальная: “К” пісала, што абмяркоўваецца далучэнне Беларусі да мультынацыянальнага файла “Культура дуды”. — Рэд.)
У Салонікі са сваім футрам
Праблема фінансавання ў кіно стаіць так востра, што, падобна, пасунула ў бок творчыя пытанні. Адной з найраспаўсюджаных формаў для кінематаграфістаў з’яўляецца ўдзел у пітчынгах — прэзентацыях з мэтай знаходжання інвестараў. Некалькі тыдняў таму на адным з найбуйнейшых еўрапейскіх кінафорумаў у грэчаскіх Салоніках удзельнічаў новы праект беларускага дакументаліста Настассі МІРАШНІЧЭНКА, рэжысёра студыі спецпраектаў Міжнароднай тэлерадыёкампаніі “Мір”.
“Вітруві”, арган і сакрэты домры
У Віцебскай абласной філармоніі віруе творчае жыццё. Як бачна з пошты “К”, сакавік для горада над Дзвіной стаўся насычаным на цікавыя падзеі ў акадэмічнай музыцы.
Ад “Крыку 229А” да хору Дубры
Пасля падпісання ў 2013-м дамовы аб супрацоўніцтве, педагогі і студэнты беларускай і латвійскай акадэмій музыкі атрымалі магчымасць абмену вопытам. Год таму ў Рызе адбылося выступленне студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і канцэрт яе сімфанічнага аркестра “Маладая Беларусь”. Цяпер адбыўся візіт у адказ.
Затанцаваць “верабейкам”, каб…
30 — 31 сакавіка на Міншчыне прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага савета дырэктараў абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці. На прыкладзе работы аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага і Старадарожскага райвыканкамаў разглядалася пытанне “Рэгіянальная культурная палітыка ў сучасных умовах”.
Сюіта для конкурсу з іменем
На радзіме беларускага кампазітара, прафесара, народнага артыста БССР Уладзіміра Алоўнікава заснавалі Адкрыты рэгіянальны конкурс юных піяністаў імя славутага земляка. Пачатак падаецца надзвычай удалым: у Бабруйск на першыя спаборніцтвы прыехалі 140 юных піяністаў з 16 гарадоў рэспублікі (была прадстаўленая кожная вобласць краіны). Як бабруйчане дасянулі такога поспеху і якую будучыню прагназуюць свайму дзецішчу, разважае Наталля КАСЦЯНЕВІЧ, дырэктар мясцовай дзіцячай школы мастацтваў №2 імя Уладзіміра Алоўнікава.
Вялікі скачок?
У той час, калі прэмія дакументальнай і арт-фатаграфіі “Прафота” толькі набірае папулярнасць у “родных пенатах”, яе пераможцы паспяхова заяўляюць пра сябе па-за межамі рэспублікі. На ІІІ Маскоўскім фатаграфічным салоне галерэя “ЦЭХ” прэзентавала работы фіналістаў прэміі, каталог “Прафота”. У рамках падзеі адкрылася выстава Аляксандра Міхалковіча — пазалеташняга пераможцы конкурсу. Сёння два праекты беларускага аўтара ў маскоўскай Галерэі класічнай фатаграфіі прыцягваюць публіку і “Фотабіенале-2016”, буйнога міжнароднага фестывалю, які доўжыцца да восені.
Каб памножыць глядацкі патэнцыял…
Творчая суполка “Традыцыя” Беларускага саюза мастакоў зладзіла выставу ў сталічным Палацы мастацтва. Суполка аб’ядноўвае мастакоў рэалістычнага кірунку. У канцэптуальным плане яны доўжаць традыцыі савецкай жывапіснай школы. Іх можна нават назваць спадкаемцамі сацрэалізму, але трэба пры гэтым браць да ўвагі тое, што сябры “Традыцыі”, захаваўшы амаль нязменнымі стылістыку позняга, ужо разняволенага, сацрэалізму, адмовіліся ад той ідэалагіі, на грунце якой згаданая з’ява калісьці паўстала, якую эстэтычна аздабляла, несла ў народ і праектавала на грамадства.
Шукальнікі, а не эпігоны
Ідэйная недастатковая развітасць і тэмпаральная адсталасць айчыннага contemporary art для многіх стала ўжо, бадай, аксіёмай. Пра тое, што да еўрапейскага ўзроўню мы не дацягваем, некаторыя кажуць з такой упэўненасцю, нібы яны асабіста вымяралі той узровень лінейкай. Выстава “Art in Process. Група МЕМ і сябры”, якая праходзіць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, развенчвае гэтыя стэрэатыпы, даводзячы, што насамрэч ніякага “пераду” і “заду” ў цяперашняй культурнай прасторы не існуе. Ёсць проста розныя аўтары, якія робяць тое, што лічаць патрэбным, сыходзячы са сваіх унутраных інтэнцый і суб’ектыўнага пункту спазору.
Пад мантыяй безразважнага Арлекіна
Госці і ўдзельнікі купальскага фестывалю "Александрыя збірае сяброў", акрамя наведвання дзей самога маштабнага творчага форуму, што сёлета пройдзе 9 — 10 ліпеня, можа зацікавіць і яшчэ адна цікавостка. У вёсцы Крывель на Шклоўшчыне амаль два дзясяткі гадоў дзейнічае музей славутага земляка — кінаакцёра Пятра Алейнікава. Летась жа ў самім райцэнтры адкрылі помнік савецкай кіналегендзе. Пра Алейнікава і пойдзе гаворка ў "шматсерыйным" артыкуле "К".
Шпалера з Готфрыдам і крыжык рыцара Сіроткі
У адной з залаў Мірскага замка экспануецца старадаўняя шпалера, набытая музеем восенню 2013 года ў прыватнай асобы. Перад купляй спецыялістамі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь была Зроблена экспертыза, якая ўстанавіла, што хутчэй за ўсё сюжэт звязаны з Індыйскім паходам Аляксандра Македонскага (у фонды музея шпалера паступіла як “Аляксандр Вялікі”). Аднак з часам высветліліся дадатковыя абставіны для дакладнай атрыбуцыі.
Збаны, кошыкі і друкарскі станок Скарыны
“Пачуць мову” славутага прыжыццёвага адлюстравання Францыска Скарыны здольны толькі гуманітарыі, якія самастойна зразумелі, што рожкі мікельанжэлаўскага “Маісея” узыходзяць да лацінскага cornu (рогі, маладзік) і слоў “асветліўся лік Маісея, падобна маладзіку” у перакладзе святога Герасіма (для гэтага неабходны: дапытлівасць з веданнем Бібліі і лаціны).
“Зараз так не граюць”
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара СКВАРЦОВА, вядучы майстар сцэны, загадчык трупы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, за 45 гадоў творчай працы стварыла больш за шэсць дзясяткаў каларытных вобразаў. Прамінуў і асабісты юбілей цудоўнай актрысы. З усіх гэтых нагод і нарадзіўся кантэкст гутаркі.
Што такое “#Новы фармат”
Канцэртам 5 красавіка ў сталіцы вакальная група "Чысты голас" (за год да 25-годдзя калектыву) пачала праект “Гэта неба для нас!” (радок з песні “Неба” кампазітара Рамана Козырава і паэта Андрэя Моцiна, з якой калектыў спрабаваў адабрацца на апошняе “Еўрабачанне”) па нашай краіне ды замежжы. Турнэ будзе доўжыцца да канца года і з ім артысты мяркуюць дабрацца, скажам, да Сахаліна. Праграма, якую гурт прадставіць публіцы ў Мінску, называецца “#Новы фармат”. “Чым жа стары не дагадзіў?” — задаўся я слушным пытаннем.
Хор стаў лёсам
Ён быў на адзін год маладзейшы за Казловіцкі народны хор, які пад кіраўніцтвам Арэста Далжонка атрымаў званне “народны”, а ў 1970 — 1990 гадах стаў творчай візітоўкай Случчыны і культурнай з’явай усёй краіны. І ў гэтым, па меркаванні супрацоўнікаў Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, няма ніякага перабольшання. 2 красавіка ў 80 гадоў пайшоў з жыцця Арэст Васільевіч.
Рэальны прыбытак “гарачых гадзін”
Бясплатны сыр, як вядома, бывае толькі ў пастцы. Але ж не заўсёды і не ўсюды. Вось, скажам, у Мінску на гэтым тыдні можна было бясплатна схадзіць на паказ амерыканскага дакументальнага кіно ў кінатэатры “Перамога” ці завітаць на выставу “Праца адным кадрам”, дзе дэманстраваліся каля 60 міні-фільмаў працягласцю ў дзве хвіліны.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»