Галоўная / РЭКЛАМА
РЭКЛАМАРЭКЛАМА Ў ГАЗЕЦЕ "КУЛЬТУРА" І ЧАСОПІСЕ "МАСТАЦТВА" Сярод тысяч прапаноў на медыярынку краіны аўтарытэтнае месца займае прадукцыя рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”.
Газета “Культура” і часопіс “Мастацтва” (заснавальнік – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь) – адзіныя прафесійныя выданні ў рэспубліцы па праблемах культуры і мастацтва для шырокай аўдыторыі. Большасць публікацый фарміруюць погляд на з’явы ў культурным працэсе, прымушаюць лічыцца з пазіцыяй выданняў. Таму палосы выдання – перспектыўная прастора для размяшчэння дзейснай рэкламнай інфармацыі.
Безумоўна, вас прыемна ўразіць даступнасць расцэнак.
Сярод рэкламадаўцаў газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва” – БелАЗ, Палац Рэспублікі, Прэзідэнцкі аркестр Беларусі, комплекс “Мірскі замак”, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны гістарычны музей, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, УП “Кінавідэапракат Мінгарвыканкама”, “Беларусьфільм”, “Беларускі відэацэнтр”, "Гомельбелпрамкультура", Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, аддзелы культуры райвыканкамаў ды іншыя ўстановы.
Рэклама ў “Культуры”
Газета “Культура” – адзіная ў рэспубліцы ўганаравана Прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, з’яўляецца ўладальнікам Гран-пры конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Ліцера”, Першай прэміі ў намінацыі “Лепшая галіновая газета”. Выдаецца ў поўным колеры штотыднёва па суботах на 16 палосах А3. Наклад – 4 500 – 5 000 тысяч асобнікаў. Рэальная аўдыторыя складае больш за 25 000 чытачоў.
Выданне атрымліваюць і вывучаюць кіраўнікі сферы, прафесійныя творцы, спецыялісты ў галіне культуры ва ўсіх рэгіёнах краіны. Асноўны склад аўдыторыі – інтэлігенцыя. Актыўнасць аўдыторыі – высокая. Высокі працэнт рэагавання на матэрыялы газеты. Фідбэк ад рэкламадаўцаў сведчыць пра павелічэнне аўдыторыі, якая спасылаецца на газету пры звароце ў кампанію ці ўстанову.
Мы прапануем кліентам эфектыўную модульную рэкламу, паласныя і разваротныя публікацыі, прэзентацыйныя матэрыялы, матэрыялы на правах рэкламы, анонсы і праграмы фестываляў. Прымаюцца да публікацыі як гатовыя модулі, так і модулі, распрацаваныя нашымі спецыялістамі. Прапануем размяшчэнне афішы Вашай установы на паласе “Афіша “К”.
Кошт 1 см2 рэкламнай плошчы ў газеце “Культура” складае (з улікам ПДВ 20%):
0,90 рубля на ўнутраных палосах;
1, 20 рубля на першай паласе; 1, 15 рубля на апошняй паласе;
0, 22 рубля за 1 см2 рэкламнай плошчы ў рубрыцы “Афіша “К” (для музеяў, галерэй, тэатраў, канцэртных арганізацый).
Рэклама ў “Мастацтве”
Часопіс «Мастацтва» – прафесійнае выданне, што канцэнтруе ўвагу сваіх чытачоў на гарачых кропках сучаснага арт-поля. Меркаванні аўтараў выдання набываюць значэнне аб'ектыўнай экспертнай ацэнкі. «Мастацтва» робіць стаўку на яркае візуальнае афармленне выдання («Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшы афарміцель-дызайнер»). Выдаецца штомесяц. Наклад 1 000 – 1 500 асобнікаў
Мы прапануем кліентам эфектыўную модульную рэкламу, паласныя і разваротныя публікацыі, прэзентацыйныя матэрыялы, матэрыялы на правах рэкламы.
Кошт 1 см2 рэкламнай плошчы часопіса “Мастацтва” (з улікам ПДВ 20%):
1, 80 рубля на ўнутраных палосах, першай и апошняй палосах.
Кантакты:
+375 17 286 07 97; +375 17 334 57 41 (факс);
www.facebook.com/kimpressby/ www.twitter.com/kultura_by/ www.vk.com/kimpressby/
Увага! Для размяшчэння рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў у газеце "Культура" або ў часопісе "Мастацтва" неабходна накіраваць на наш адрас гарантыйнае пісьмо-заказ з копіяй пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі, арыгінал-макет альбо тэкст. У заказе пазначаюцца зваротны адрас, факс і электронны адрас. Для фінансавага разліку заказчыку накіроўваецца рахунак-фактура. Змяненне тарыфаў, надбавак, скідак, тэрміны плацяжоў ды іншыя ўмовы вызначаюцца адміністрацыяй Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва". Рэдакцыі газеты "Культура" і часопіса "Мастацтва" не гарантуюць дакладную колераперадачу вашай рэкламы пры друку. Па рашэнні адміністрацыі Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" і рэдакцый газеты "Культура" і часопіса "Мастацтва" ў выключных выпадках магчымы перанос публікацый рэкламных матэрыялаў на іншыя дні і іншыя палосы па дадатковым узгадненні з заказчыкам. За недабраякасную і недаставерную рэкламу, а таксама за памылкі заказчыкаў альбо рэкламных агенцтваў Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Культура і мастацтва" адказнасці не нясе. Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |