Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Беларуска з“чырвонай зямлі”
Пра складаны шлях свайго бацькі, а потым і усёй сям’і напісала нядаўна кнігу “Мае карані” этнічная беларуска Зянона Сабчук, якая нарадзілася ў Аргенціне ў 1936 годзе. Прэзентацыя адбылася на гэтым тыдні ў будынку Беларускага таварыства сяброўства і культурных сувязей з замежнымі краінамі.
Цёплыя, душэўныя
Прэзентацыя фотаальбома “Зачараваны Беларуссю” на беларускай, рускай і англійскай мовах ды адкрыццё аднайменнай фотавыставы адбыліся 26 мая ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Аўтар здымкаў — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы Уладзіслаў Цыдзік.
Яркія зоркі краіны
31 мая ў Канцэртнай зале “Верхні горад” адбылася сустрэча намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Наталлі Качанавай з навучэнцамі, студэнтамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі.
Гродна. Чэрвень. Фестываль
Традыцыйна пачатак чэрвеня — час Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур — ужо адзінаццатага па ліку. А месцам канцэнтрацыі падзей стане гасцінны Гродна.
Прафесіяналізм і інавацыі
22 — 23 чэрвеня, як “К” пісала ўжо, у Мінску пройдзе пяты Усебеларускі народны сход. На абмеркаванне будуць вынесеныя пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016—2020 гады. Чакаецца, што ўдзельнікамі мерапрыемства стане прыкладна дзве з паловай тысячы чалавек з усіх куткоў краіны. Як адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам “К” Наталля Кучынская, на маштабным рэспубліканскім мерапрыемстве абавязкова будуць прааналізаваны дасягненні Беларусі за гады суверэнітэту.
Усе дзеці таленавітыя-2
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Вялікай студыі Дома радыё прайшоў фінальны канцэрт інклюзіўнага праекта “Усе дзеці таленавітыя-2”, арганізаваны каналам “Культура” Беларускага радыё і грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. У канцэрце, які складаўся з 22 нумароў, прынялі ўдзел не толькі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі з рэгіёнаў краіны, але і дзіцячыя музычныя калектывы сталіцы ды маладыя артысты.
"Апазнаны" феномен vs. культ карга
“Круглы стол” пад назвай “Мастацтва на стыку інтарэсаў” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў сабраў плойму знаных прадстаўнікоў апошніх. Ды і нагода нядрэнная — падсумаванне вынікаў этапнай і шмат у чым эталоннай выставы “Усё было па-іншаму”. Тым не менш, дыскусія пакінула даволі сумныя ўражанні. Увесь час здавалася, нібы нешта падобнае я недзе чуў. А калі зусім шчыра — сам казаў ці пісаў.
Платна ці бясплатна-2: галоўнае пытанне “Ночы музеяў—2016”
У мінулым нумары “К” мы разважалі пра тое, ці патрэбна айчынным установам, якія ўдзельнічаюць у міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, рабіць платным уваход на свае мерапрыемствы. Справа ў тым, што ў Еўропе, адкуль і цягнуцца “карані” названай падзеі, усе мерапрыемствы ў гэтыя дзень і ноч — бясплатныя для наведвальнікаў. Такім чынам музеі спрабуюць прыцягнуць увагу да сябе як з боку тых, хто ўвогуле не завітвае ў музейныя ўстановы, так і пашырыць кола сваіх сяброў ды аднадумцаў.
Стогн, прэміі i кан’юнктура
Нацыянальнай музычнай прэміяй некаторых нашых творцаў не ўзнагароджвай, дай толькі слязу пусціць. І добра б нылі пачаткоўцы, маўляў, талент заціскаюць, не паказваюць па тэлевізары ды не бяруць у ратацыю на радыё, на “Еўрабачанне” не прымаюць або куды далей не пасылаюць, а канцэртаў раз-два — і ўсё. Дык галасіць кінуліся гранды.
Напоўніць жэсты сэнсам
Калі дзяцей прымаюць у харэаграфічны каледж, звяртаюць увагу найперш на іх фізічныя даныя. Калі ж юныя танцоры дарастаюць да артыстаў, становіцца відавочна, што ўласна пластыка і прафесійныя ўменні — толькі падмурак, на якім ствараюцца балетныя вобразы. І што для паспяховай творчай дзейнасці трэба яшчэ вельмі і вельмі многа. Найперш — жыццёвага багажу, ведаў у самых розных сферах.
Напярэдадні сходу
Лічу, што толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам палепшыць наша жыццё — яго матэрыяльную і духоўную платформу. Як вядома, на Усебеларускі народны сход кожныя пяць гадоў выбіраюцца лепшыя з лепшых прадстаўнікоў народа — прадстаўнікі розных галін народнай гаспадаркі. І сімвалічна, што сход адбываецца ў адным са знакавых месцаў сучаснай Беларусі — у Палацы Рэспублікі.
Навошта новы фольк-фэст?
9 чэрвеня мы запрашаем на фестываль “Беларускі стыль”. Праграма выступу “завязаная” на трох пунктах: Іван Кірчук прэзентуе традыцыйнае выкананне, “Port Mone” — радыкальны падыход да інтэрпрэтацыі фальклору, “Агата” — ф’южн. Спецыяльнымі гасцямі стануць Ягор Джэйгала з банцурамі (індыйскія флейты) і саўнд-дызайнер Уладзімір Патапенка.
“Маркеры” і грошы на іх
У сучасным інфармацыйным віры лёгка заблукаць, асабліва моладзі, якая яшчэ не навучылася выбіраць з плыні найбольш важнае. Асабліва тое тычыцца гісторыі краю. Зрабіць яе больш даступнай, замацаваць візуальны вобраз у звязцы з інфармацыйнай насычанасцю дапамагае манументальная пластыка — маркер нацыянальнай памяці і культуры.
Набор вышыні, або За высокі “культурны” заробак трэба…
На радзіму нашага чарговага “вiпа”, у Салігорск, мы выправіліся з ранейшай мэтай — наведаць шэраг устаноў культуры горада, якія герой рубрыкі памятае з дзяцінства, даведацца пра яго ўспаміны ды пазнаёміцца з сучасным станам спраў у гэтых кропках. Але разам са мной і Аляксеем ГРОСАМ у канцы мая выехалі яго куратар па падрыхтоўцы да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2016” ХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Сяргей Андрыянаў ды здымачная група Белтэлерадыёкампаніі, якая вырашыла зрабіць рэпартаж аб знаходжанні беларускага канкурсанта ва ўлюбёных ім мясцінах.
Як у дарослых, але больш шчыра
Сталічная галерэя “Універсітэт культуры” спрычынілася да мерапрыемстваў Міжнароднага тыдня мастацкай адукацыі UNESCO выставай работ навучэнцаў мінскіх дзіцячых школ мастацтва “Палітра талентаў”. Экспазіцыю склалі ўзоры жывапісу, малюнку, скульптурнай пластыкі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выхаванцаў Дзіцячай мастацкай школы №1 імя Віталя Цвіркі, Дзіцячай музычна-мастацкай школы №1, Дзіцячых мастацкіх школ №2 і №3 сталіцы.
Імідж бібліятэчнай прасторы
Хто пра што, а я пра творчы складнік бібліятэкарскай прафесіі, якая абавязвае генераваць навацыі, крэатыў. Нядаўна вярнулася з калегамі пасля чарговага наведвання філіялаў, у асноўным аграгарадоцкіх, і прывезла ў рабочым нататніку не толькі запісы: рэкамендацыі, заўвагі, — але і сапраўднае задавальненне ад убачанага, у прыватнасці, ад іміджавай эстэтыкі бібліятэчнай прасторы.
Балетны “Прывал…”: перайсці перавал
Штогадовыя справаздачныя канцэрты навучэнцаў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа здаўна прыцягваюць увагу не толькі спецыялістаў, але і шырокай публікі. Не сталася выключэннем і сёлетняя вечарына “Малады балет Беларусі”. Паводле добрай традыцыі, яна прайшла на сцэне нашага Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, дзе з новага сезона мы ўбачым лепшых выпускнікоў гэтай навучальнай установы ў якасці артыстаў.
Абменныя гастролі: па якім курсе?
У рамках абменных гастроляў з Тэатрам юнага гледача Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы прывёз у Мінск дзве камедыі пра адвечны канфлікт бацькоў і дзяцей і два дзіцячыя спектаклі пра пазнавальных літаратурных персанажаў. Пра тое, як класічныя тэмы і новыя формы прыцягвалі гледачоў у залу, разважаюць рэдактар аддзела “К” Надзея БУНЦЭВІЧ і аглядальнік рэдакцыі Настасся ПАНКРАТАВА.
Над-рэалізм “выбітага зуба…”
Мастацкая выстава “Пяро з выбітым зубам…” доўжыцца з часу святкавання Міжнароднага дня музеяў і з’явілася прэамбулай да акцыі з нагоды “Ночы музеяў” пад назвай “Бюро сюррэалістычных паслуг”. Кампануючы жывапісныя палотны, графічныя творы, скульптуру, умоўныя пластычныя кампазіцыі, аўтары экспазіцыі ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі пастараліся дасягнуць яе канцэптуальнай скіраванасці да ўспрыняцця свету на ўзроўні падсвядомага, да эстэтыкі сюррэалізму — аднаго з самых значных і даўгавечных мастацкіх кірункаў еўрапейскага авангарднага мастацтва ХХ стагоддзя, які, узнікшы ў Францыі напачатку 1920-х і, паступова зліваючыся з масавай культурай, стаў неад’емнай часткай постмадэрнізму.
Пакаленне прагматыкаў?
Новая карціна беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы “25” прысвечана моладзі, якая нарадзілася ў час атрымання незалежнасці Рэспублікай Беларусь — 1990 — 1991 гады. Стужка спрабуе схапіць і зафіксаваць пэўны стан маладой краіны праз лёсы 25-гадовых герояў.
Чалавек без пашпарту, які паспрыяў Багдановічу
Яшчэ стагоддзе таму знаёмства са знакамітай і паважанай асобай складана было пачаць без рэкамендацыйнага ліста. У сваю чаргу, такія лісты можна было атрымаць таксама толькі за пэўныя заслугі, праз свой аўтарытэт. У выніку будаваліся цікавыя стасункавыя ланцугі, разблытваць якія займальна і сёння. Днямі кандыдат архітэктуры, дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Яўген Чырыкаў прэзентаваў у рамках выставы сваю кнігу — “Час, які спыніўся”. Пісаў ён каля 20 гадоў, а прысвечана выданне дзядулю аўтара — Яўгену Мікалаевічу Чырыкаву, прадстаўніку эпохі Сярэбранага веку, літаратурную спадчыну якога савецкая ўлада старанна хавала ад публікі цягам многіх гадоў. Сёння ж “чырыкаведы” сустракаюцца і ў Маскве, і ў Чарнігаве, і ў Сімферопалі. І, канешне ж, у Мінску, бо гэты горад стаў пэўнай вехай у біяграфіі Чырыкава.
Руслан
Мастак і літаратар Адам Глобус піша пра мастака Руслана Вашкевіча, які зусім нядаўна адзначыўся маштабным праектам “Канал “Культура” ў сталічнай галерэі “Дом карцін”.
Марачок, Цярэшка, стары трубач…
“Я — одессит, я из Одессы, здрасьте”, — прыкладна так прадставіўся Яша Кімберг, вяртаючыся з фронту ў бабруйскі тэатр. Пра гэтага акцёра і педагога, майго настаўніка, і павяду сваю гаворку.
Для каго “…Букет”?
У сталічным Лошыцкім парку адбыўся чарговы Рэспубліканскі фестываль “Вясновы букет”.
Сам сабе… канкурэнт
У студэнцтве мне не раз даводзілася падрабляць на навагодніх ранішніках у дзіцячым садку ў якасці Дзеда Мароза. Што ні кажы, а гэта быў істотны дадатак да стыпендыі. Такую навагоднюю падпрацоўку многія мае сябры пакідалі за сабой нават і пасля заканчэння ўніверсітэта, апранаючыся ў строі Снягурак і Ведзьмакоў падчас калядных дзён, хоць працавалі ўжо ў школах, у газетах, у музеях. І вось зусім нядаўна пра такія ж падпрацоўкі артыстаў распавёў у інтэрв’ю “Вячэрняму Мінску” дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Аляксандр Пятровіч. Ён пажаліўся на тое, што ягоным супрацоўнікам з-за нізкіх заробкаў у 4 мільёны “з хвастом” даводзіцца займацца самай рознай працай.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»