Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 541 cт. ) |
![]() 18 лютага споўнілася б 99 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР і СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. На першы погляд, дата не для афіцыйнага адзначэння, не юбілейная. Але мне здаецца, што лічба “дзевяноста дзевяць” — нейкім містычным чынам — штосьці азначае, нават цяпер, калі мастака няма з намі ўжо больш за дзесяць гадоў. Калі верыць так званай ангельскай нумералогіі, дык гэта моцны лік, які сімвалізуе самадысцыпліну і незалежнасць характару, гуманізм і духоўную прасветленасць, цярпімасць і імкненне да лідарства. Бадай усімі гэтымі якасцямі і валодаў Творца.
І зусім заканамерна, што нядаўна сталіца ўвекавечыла яго імя ў гарадской прасторы: рашэннем Мінгарсавета дэпутатаў ад 24 снежня 2020 года за № 259 на тэрыторыі шматфункцыянальнага комплексу “Минск Мир” з’явілася вуліца Міхаіла Савіцкага (побач з вуліцамі архітэктара Леаніда Левіна і кампазітара Ігара Лучанка).
Далей
|
![]() 15 лютага нашаму славутаму графіку і жывапісцу, народнаму мастаку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі
краіны, прэміі Саюзнай дзяржавы і Міжнароднай прэміі імя Джавахарлала Неру, акадэміку Расійскай акадэміі
мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгію Паплаўскаму споўнілася б 90 гадоў...
Далей
|
![]() Так распарадзіўся лёс, што студзень на Беларусі праходзіць яшчэ і пад знакам Мулявіна. 12-га — яго Дзень народзінаў, а 26-га — Дзень памяці Уладзіміра Георгіевіча. У гэты дзень, ужо 18 гадоў таму, Пясняр пайшоў у Вечнасць. Яго імя даўно ўжо стала сапраўдным сімвалам Беларусі і, што неаспрэчна, у краіне шмат чаго зроблена для ўвекавечання памяці геніяльнага Артыста. “К” неаднаразова пісала пра ўсе тыя акцыі. Але кожная новая дата — з Дня народзінаў Мулявіна ці з Дня яго смерці — становіцца чарговым напамінам, каб падвесці некаторыя вынікі таму, што ўжо зроблена, і спланаваць, па магчымасці, парадак наступных дзеянняў.
Далей
|
![]() 4 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася доўгачаканая выстава твораў аднаго з лепшых беларускіх нацыянальных мастакоў — Міхася Філіповіча. Але што дзіўна: карціны і графічныя работы гэтага творцы даўно знаходзяцца ў фондах і пастаяннай экспазіцыі нашага мастацкага музея, таксама ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у прыватных калекцыях, аднак яго творчая біяграфія і сёння малавядомая не толькі ў асяроддзі аматараў жывапісу, але і сярод сучасных маладых мастакоў. Хаця і на слыху яго імя заўсёды асацыявалася з “беларускасцю”, з тым, што Міхась Мацвеевіч быў адным з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай школы, аўтарам шматлікіх твораў пра жыццё і побыт нашага народа да рэвалюцыі і пасля яе…
Далей
|
![]() ...Напісаць развітальныя словы — гэта як у водгуллі журботных і кароткіх успамінаў узняць келіх за памінальным сталом. Памянем жа вялікага мастака зямлі Беларускай Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва...
Далей
|
![]() 17 студзеня 2021 года спаўняецца 76 гадоў з таго памятнага дня, калі войскі 1-га Беларускага фронту, уключаючы байцоў 1-й польскай арміі, вызвалілі сталіцу Польшчы — Варшаву ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трохдзённы штурм горада каштаваў жыццяў 22-х тысяч савецкіх салдат і афіцэраў, пры тым уласна Польшча згубіла 3 тысячы воінаў. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пасля вайны кіраўніцтва Польшчы рэгулярна ўдзельнічала ў афіцыйных мерапрыемствах, прысвечаных памяці савецкіх салдат — вызваліцеляў Варшавы. Аднак у апошнія гады такая важная для суседней краіны гістарычная дата пачынае, мякка кажучы, “губляць сваю памяць”. Пра гэта сведчаць знішчаныя ці апаганеныя там дзясяткі помнікоў і абеліскаў, якія былі ўсталяваны ў гонар савецкіх воінаў. А ўсяго іх загінула ў час вызвалення Польшчы звыш 600 тысяч!
Далей
|
![]() Да свайго 80-гадовага юбілею, які выпадае на 12 студзеня 2021-га, Уладзімір Георгіевіч Мулявін не дажыў ажно 18 гадоў. Скажу шчыра: цягам гэтага часу мне яго не ставала літаральна кожны момант. Але варта прымружыць вочы — і я зноў бачу свайго сябра жывым, неймаверна прыгожым, з непераўзыдзеным пачуццём гумару, далікатным у прыяцельскім коле і апантаным у творчай працы. У плане сваёй чалавечай арганікі ён быў зусім не падобны да многіх іншых маіх таленавітых сяброў са свету мастацтва.
Далей
|
![]() 11 снежня адсвяткаваў юбілейны 75-ты дзень нараджэння вядомы і сапраўды папулярны сярод глядацкай публікі беларускі мастак Уладзімір Правідохін, які стварае і выстаўляе свае творы пад аўтарскім псеўданімам “Уладзімір Хін”. І менавіта ў гэты дзень у залах Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбыўся святочны вернісаж — яго персанальная выстава пад назвай “AB INITIO” (з пачатку). У адпаведнасці з лацінскай назвай мастак паказаў гледачу толькі творы, зробленыя ў 1970 — 1980-х гадах. Больш за тое, ён — можа ўпершыню ў сваёй багатай выставачнай практыцы — не прадставіў уласныя работы ва ўлюбёнай здавён станковай гравюры і вынайдзеных ім гравюрах-верлібах (пластычныя вобразы з паэтычнай спадчыны Хлебнікава, Лаа Цзы, Лявона дэ Грэйфа, нашага Алеся Разанава).
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"