Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Абярэг ад “чорнай былі”
26 красавіка адбылася рабочая паездка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Гомельскую вобласць, дзе Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з развіццём Ельскага раёна, што пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Беларусь — Літва
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў 28 красавіка ў рамках візіту ў Літву наведаў Беларускую гімназію імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе. Кіраўнік айчыннага Міністэрства культуры прыняў удзел у адкрыцці выставачнага праекта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Беларусь і беларусы” (на фота зверху). Таксама адбылася сустрэча Барыса Святлова з кіраўніцтвам Аб’яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы. На 29 красавіка ў плане візіту значыліся перамовы з міністрам культуры Літоўскай Рэспублікі Шарунасам Біруцісам, падпісанне Праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры на 2016 — 2018 гады паміж міністэрствамі дзвюх краін (на здымку ўнізе), а таксама ўдзел у адкрыцці выставы “Час і творчасць Льва Бакста” ў Вільнюскай карціннай галерэі (нагадаем, 150-я ўгодкі мастака адзначаюцца сёлета пад эгідай UNESCO). Калі нумар здаваўся ў друк, ішла прэс-канферэнцыя з нагоды адкрыцця выставы з удзелам, у тым ліку, Святлова і Біруціса.
Рэспубліканскі суботнік
23 красавіка супрацоўнікі апарата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам Барысам Святловым далучыліся да Рэспубліканскага суботніка. Месцам быў абраны Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры i побыту ў вёсцы Азярцо, дзе добраўпарадкавалі тэрыторыю і выконвалі неабходныя для музея работы.
“Дылетант” не даб’е?
За брак гістарычных і асветніцкіх праектаў айчыннае тэлебачанне крытыкуюць ужо не адно дзесяцігоддзе. Лішне нават казаць, што крытыка — справядлівая. Увесь гэты час тэлевізійшчыкі з вінаватым выглядам пазіралі ў падлогу ды абяцалі хуткія змены. Дык вось, з нядаўняй пары такіх праграм стала яшчэ менш. Свежыя выпускі досыць рэйтынгавага “Зваротнага адліку” цяпер выходзяць удвая радзей (прыблізна раз на два тыдні), а легендарныя “Падарожжы дылетанта” і наогул выпалі з эфірнай сеткі.
Апалогія… інквізіцыі
Услед за Масквой і Санкт-Пецярбургам у Мінску быў адменены канцэрт сенсацыйнага блэк-метал-гурта “Батюшка” — так бы мовіць, “па настойлівых просьбах грамадзянаў”. Усё адбылося ціха і спакойна. “Праваслаўныя актывісты” нікому не плявалі ў твар, што нядаўна мела месца ў Расіі ў выпадку з аўстрыйскім гуртом “Belphegor”. Але… Пытанні, напэўна, усё ж засталіся. Як на гэта ўвогуле належыць рэагаваць? І галоўнае — каму?
Далёкі, дзівосны...
25 красавіка ў Гомельскай абласной бібліятэцы адбылася прэм’ера спектакля “Далёкі дзівосны свет” па маёй п’есе, якую напісаў гадоў дзесяць таму. І калі мы “вярсталі” план работы на 2016-ы, уключылі і яе пастаноўку сіламі народнага тэатра “Гракі”, што дзейнічае пры нашай установе. Так усё і атрымалася.
На абцасах па “…Маску”
У тэатры Барыса Эйфмана кожная роля — асобнае жыццё, якое ты пражываеш. З новай сцэнічнай работай артысты паглыбляюцца ў філасофскія пошукі, у найскладаныя перажыванні, адкрываюць неспазнанае. “Залатая Маска” за лепшую жаночую ролю стала пацвярджэннем таго, што я змагла адчуць светапогляд Майстра.
Сакрэт поўных кіназалаў
Ці лёгка рабіць у Беларусі такія фэсты, як “Паўночнае ззянне” (ужо другі па ліку, дарэчы), калі адначасова ў Мінску і Віцебску цягам чатырох красавіцкіх дзён было паказана 8 лепшых стужак, знятых летась у краінах Паўночнай Еўропы? Апрача таго, прапанавалі беларускім гледачам і сустрэчы з прафесіяналамі кінавытворчасці з Даніі ды Фінляндыі. Высілкі аказаліся не марнымі: залы кінатэатраў з аднолькавай назвай “Мір” у Мінску і Віцебску аказаліся перапоўненымі.
Тут быў гатэль Басанзона…
У Івацэвіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея — не надта стандартны лёс. Установа “вырасла“ з музея піянера-героя Мікалая Гойшыка. Месціўся ён у дамку яго маці, які пабудавалі па загадзе Пятра Машэрава. Але праз час паўстала пытанне пра пашырэнне музейных плошчаў, і ўстанова перабралася ў колішні гатэль Басанзона. Знаходзіцца ён на адной са “жвавых“ вулак, што вядуць да чыгуначнага вакзала. Таму тут заўжды людна… А праз час установа займела філіял — Музей партызанскай славы ва ўрочышчы Хаваншчына.
Тыдзень крэатыву ці люстэрка рэчаіснасці?
На працягу бягучага тыдня ў сталіцы праходзіла рэпрэзентатыўна-творчая акцыя “Minsk design week” — “Мінскі тыдзень дызайну”. Яна складалася з дзвюх выстаў: адна пад адкрытым небам набярэжнай Свіслачы побач з Верхнім горадам, другая — у памяшканні Футбольнага манежа на праспекце Пераможцаў. Таксама на фоне экспазіцыі спецыялізаванай выставы “Мэбля. Дызайн. Навацыі” праходзілі лекцыі і майстар-класы.
Ноч музеяў праз… "золата" і манеты
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я ў Полацку стаў утульным культурным асяродкам для жыхароў Полацка і суседняга Наваполацка, гасцей горада.
Праблемы росту воднага шляху
Калі Вілейскі райвыканкам даслаў запрашэнне на канферэнцыю, прысвечаную транспамежнаму супрацоўніцтву, гэта не магло не насцярожваць. Кожны дбайны шкаляр ведае, што Вілейшчына ні з якімі дзяржавамі не мяжуе.
Новыя прыпавесці, што вярэдзяць душу…
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” правяла міжнародную выставу сучаснага іканапісу “Прыпавесці”. Яе ўдзельнікі — мастакі з краін, дзе праваслаўнае веравызванне глыбока ўкаранёна ў культурны грунт і грамадскую свядомасць.
Забароненыя тэмы
Гэтым разам члены рэдакцыі “К” завіталі на кафедру тэорыі і метадалогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, каб паразважаць разам з прафесарам, доктарам філалагічных навук, старшынёй Рэспубліканскай экспертнай камісіі па супрацьдзеянні прапагандзе парнаграфіі, гвалту і жорсткасці (а яшчэ і сябрам рэдакцыйнага савета газеты) Нінай ФРАЛЬЦОВАЙ пра забароненыя тэмы ў жыцці і мастацтве.
Беларускі "ўлоў" СРМ
“Пагружэнне ў кіно” — так гучыць дэвіз сёлятнага фестывалю “Cinema Perpetuum Mobile”, V Міжнароднага кінафестывалю кароткаметражных фільмаў. Калі пагрузіцца ў CPM, то “кароткі метр” выяўляецца і як “спроба пяра”, трапнае выказванне, і як фантазія-роздум. А сам фестываль — як сацыяльны праект, творчае кола, што, нягледзячы на сваю маладосць, спрабуе выйсці за бліжэйшае атачэнне. Вось усё гэтае: 8 пляцовак, 6 праграм, больш за 100 фільмаў — сродак, а мэта — застацца жывым, адкрытым і вольным.
Занадта прыгожа. І страшна…
26 красавіка на малой сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра адбылася прэм’ера монаспектакля “Пра Рамэа і Джульету… Толькі звалі іх Маргарыта і Абульфаз” паводле кнігі Святланы Алексіевіч “Час second-hand”. Чарговы паказ запланаваны на май.
Колы ўвагі “Дзікага палявання…”
Пераклад прозы на мову сцэны спалучаны са зменамі першакрыніцы, як на этапе напісання інсцэніроўкі, так і ў час увасаблення. І справа не толькі ў спецыфіцы рэжысёрскага “пісьма”. У працэсе пераўтварэння асноватворным фактарам з’яўляецца асоба пераўтваральніка, яго ўспрыманне жыццёвых і агульнакультурных з’яваў. Так, палеская легенда пра караля Стаха і адплату за здраду ператварылася ў аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае палявання караля Стаха” ў рамантычную гісторыю з элементамі сацыяльна-дэтэктыўнай драмы. А што ж прапанаваў у пастаноўцы мастацкі кіраўнік Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Уладзімір Савіцкі?
Джаз-дыпламатыя
Да 5-й гадавіны Міжнароднага дня джаза, што святкуецца акурат сёння, 30 красавіка, Пасольства Румыніі ў Беларусі сумесна з нашым Міністэрствам культуры і сталічнай філармоніяй зладзілі сусветную прэм’еру джазавай сімфанічнай паэмы “Jazz Еcumenica” румынскага кампазітара, джазмэна і аранжыроўшчыка Флорына Радукану.
Кампазітары, яднайцеся!
Маладзечна — сёлетняя Культурная сталіца Беларусі — працягвае здзіўляць разнастайнасцю праектаў. З 18 па 21 красавіка ў Дзяржаўным музычным каледжы імя Міхала Клеафаса Агінскага адбыўся І Міжнародны кампазітарскі форум “Маладая ЕўрАзія”.
Пад мантыяй безразважнага Арлекіна
Сёння "К" працягвае расповед пра знакамітага савецкага кінаартыста — беларуса Пятра Алейнікава.
Пошук. Творчасць. Поспех!
Плынь ліставанняў, па-ранейшаму, “паўнаводная“. І гэта радуе, бо культурнае жыццё ў рэгіёнах віруе, і таму нашым чытачам ёсць што сказаць. З гэтай нагоды прапаноўваем вашай увазе чарговы агляд пісьмаў.
Як аднаўляюць драўляны помнік
Год культуры супадае са святкаваннем 40-годдзя заснавання Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Да пачатку юбілейных мерапрыемстваў установа завяршае рэстаўрацыю самага старажытнага помніка са сваіх збораў — Спаса-Праабражэнскай царквы з вёскі Барань Аршанскага раёна.
Арнамент надакучыў?
У Нацыянальнай школе прыгажосці другі раз прайшоў фестываль “Этна-стыль”. Сёлета можна было паглядзець на дызайнерскае адзенне з ужываннем нацыянальных матываў, антыкварныя швейныя машынкі, выставу традыцыйнай вясельнай атрыбутыкі ад Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, фотавыставу “Нашы людзі” студыі “Пілігрым”. Для ахвочых сфатаграфавацца — інсталяцыі з прадметаў традыцыйнага побыту, для аматараў шопінгу — прадукцыя брэндаў “Elen Carotte” i “Fainy”, а таксама рэчы, выкананыя ў тэхніцы лапікавага шыцця.
Акупіць фестываль: місія магчымая?
Хутка ў рэгіёнах пачнуцца “гарачыя” фестывальныя дні. Але колькі “каштуе” падзея, колькі грошай прыносіць сваім арганізатарам? Ці не прыносіць нічога ўвогуле, акрамя галаўнога болю і вялікіх клопатаў па яго арганізацыі? Паспрабуем разабрацца.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»