Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Скарб з-пад каўша экскаватара
Слова “скарб” у наш век зазвычай ужываюць хіба ў метафарычным сэнсе. Але бываюць і выключэнні. На мінулым тыдні медыяпрастору абляцела навіна пра скарб самы сапраўдны, які складаецца з дарэвалюцыйных залатых манет ды ўпрыгожванняў. Прычым знайшлі яго не дзе-небудзь, а ў самым цэнтры Мінска — у парку Марата Казея, які ці не кожны з нас шматкроць вымяраў сваімі нагамі. Зрэшты, у жыцці супрацоўніка музея Янкі Купалы Паўла КАРАЛЁВА такая знаходка ўжо далёка не першая (праўда, папярэднія мелі выключна гістарычную, а не матэрыяльную каштоўнасць). Так што гэта не шчаслівы выпадак: проста трэба ведаць, дзе шукаць. І цяпер будаўнікі ўжо не кпяць з таго дзівака, які пільна ўглядаецца ў свежае ворыва катлавана. Яны ўглядаюцца самі.
Захоўваючы повязь з землякамі
26 лютага ў Мінскім храме-помніку ў гонар Усіх святых адбыўся круглы стол “Новыя формы работы рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь з грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа”, прысвечаны актывізацыі супрацоўніцтва ўстаноў культуры рэгіёнаў з беларускай дыяспарай. Мерапрыемства прайшло з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў, апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, а таксама прадстаўнікоў рэгіёнаў Беларусі.
Пад купалам даўніны
У лютым 1981-га, сорак гадоў таму, у старажытным Полацку адкрылася мастацкая галерэя. Сёння чорна-белыя фота, зробленыя падчас яе першых выстаў — ужо старонкі гісторыі беларускага мастацтва. А маладыя і смелыя для свайго часу творцы, якія знаходзілі ў нашых сценах падтрымку, натыкаючыся ў свой час на неразуменне, даўно сталі мэтрамі. Аднак галоўнае пытанне засталося для нас нязменным. Якой павінна быць галерэя, што ўваходзіць у склад гісторыка-культурнага запаведніка ў калысцы беларускай дзяржаўнасці?
Берагіня Рудабельскай “Берагіні”
Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”, на якім цягам 20 гаоў заўсёды надзвычай разнастайна і годна прадстаўлена каранёвая культура нашага народа, цяжка ўявіць без асобы Святланы Беразоўскай, з якой я некалі сустрэўся выпадкова (а магчыма, па прычыне заканамернага збегу абставін). У выніку я стаў аўтарам, навуковым кіраўніком гэтага доўгатэрміновага праекта, а Святлана Анатольеўна — дырэктарам фэсту.
Крэда рэжысёра са Слоніма
Вучыцца ў мастацтва, духоўна ўзбагачацца самому і выхоўваць мастацтвам іншых — так фармулюе сэнс сваёй творчай працы галоўны рэжысёр ДУК “Слонімскі драматычны тэатр” Васіль Сявец, якога 7 сакавіка калектыў тэатра павіншуе з паўвекавым юбілеем. Выразнасць пазіцый у мастацтве, умацаванне рэалістычных прынцыпаў, своеасаблівы культ жыццёвай праўды на сцэне — вось крэда Слонімскага творчага тэатральнага калектыву, які ён узначальвае з 2011 года.
“Чароўныя песні вясны”ад знакамітага аркестра
З Міжнародным жаночым днём супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта павіншаваў заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі дырыжора Міхаіла Фінберга: 4 сакавіка ў Мінску на сцэне Ліцэя БДУ адбыўся канцэрт біг-бэнда і салістаў аркестра. Традыцыйны вялікі веснавы фестываль у аркестра яшчэ наперадзе — 23—25 сакавіка на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдуць канцэрты XIV мастацкага праекта “Шлягеры на ўсе часы”.
Зямля пад нагамі, неба над галавой
Чалавек праходзіць па жыцці, нават калі ад з’яўлення на свет да скону не выязджаў за межы паселішча, дзе нарадзіўся, і ўвесь гэты час бачыў за акном адзін і той жа нязменны краявід. Ёсць прыпавесць пра чалавека, які захоўваў спакой на тле агульнай мітусні, нікуды не ссоўваўся са свайго падворка, між тым, як вакол яго ўсе кудысьці спяшаліся. Па лепшую долю. Калі ж яго запыталі, чаму ён нікуды не імкнецца, можа ведае якую таямніцу, што трымае яго на гэтым месцы, чалавек адказаў: “Куды ты ні пойдзешь, усё адно пад нагамі будзе зямля, над галавой — неба, а на карку — дармаед”. Відаць, падобным жыццёвым досведам і тлумачыцца, што часта ў сталыя гады нават заўзятыя вандроўнікі становяцца дамаседамі. Вось і Мастак Леанід Марчанка здолеў пабачыць свет, а стрыжнявой тэмай ягонай творчасці заўжды была Беларусь.
Ува што трансфармуецца празрыстасць?
“Как вы лодку назовёте, так она и поплывёт” — гавораць нашы ўсходнія суседзі. Прымаючы да веры гэтую тэзу, я насцярожана стаўлюся да людзей з экзатычнымі імёнамі-псеўданімамі-нікамі. У жанчын яны звычайна запазычаны з гламурных серыялаў, у мужчын — таксама выдраныя з нейкага рамантычнага кантэксту, хіба што ўхіл брутальны. І тыя, і другія, як вынікае з майго досведу, чамусьці маюць звычку ставіцца да іншых з пагардай. Не заўжды, але часта. У кніжных крамах абмінаю ўвагай выданні з занадта мудрагелістымі назвамі, бо лічу, што калі аўтар ужо з вокладкі цісне на чытача сваім нібыта высокім інтэлектам і сваёй нібыта недасягальнай для людзей паспалітых дасведчанасцю — прасцей кажучы, зыходна не паважае свайго магчымага суразмоўцу, дык тое самоўе і не патрэбнае. Тое ж датычыць і мастацкіх выстаў: калі назва выставы з прэтэнзіяй на інтэлектуальную перавагу над гледачом, дык хутчэй за ўсё я не стану марнаваць час на знаёмства з экспазіцыяй.
Карпарацыя жонак на блінным карагодзе
Тыдзень таму пісаў ужо, што пра нашу мову гатовы распавядаць цягам усяго жыцця. У тым сэнсе, што памятаць пра яе варта не толькі ў Дзень роднай мовы. І не мной сказана, што мова — з’ява настолькі самадастатковая, што сама ўжо можа выбіраць сваіх носьбітаў. Ці адпавядаем мы высокім патрабаванням, ці думаем, пішам, гаворым і марым па-беларуску? Калі імкнемся да гэтага, то ўсё ў нас атрымаецца. Кажуць, што філасофія пачынаецца са здзіўлення. Мова ж, я перакананы, пачынаецца з радасці ўсведамлення, што ты не проста сын Беларусі, а яшчэ і ўпэўнены працяг яе. І такімі будуць дзеці ды ўнукі… У сённяшняй пошце шмат лістоў пра родную мову. І гэта ўсяляе надзею. Тым больш, што на вуліцы — ужо вясна.
Таямніцы Юзафа Аляшкевіча
Мастак, масон, кліматолаг, містык, дзівак, вегетарыянец, дабрадзей жабракоў, абаронца правоў жывёл, улюбёнец пецярбургскага света. Чалавек, які кардынальным чынам паўплываў на светапогляд Адама Міцкевіча. Падаецца, нічога не забыліся… А, і беларус. Продкі Юзафа Аляшкевіча, як і продкі Тамаша Зана, паходзяць з Радашковіцкай зямлі. Мы пачынаем новы гістарычны серыял, які прысвячаем таямніцам роду Аляшкевічаў і некаторым цікавым старонкам жыццярыса самога мастака.
Вясна як казка дзяцінства: фарбы суму і радасці
Вядомая кампазітар Галіна ГАРЭЛАВА — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар, загадчыца кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — адзначыла ўчора 70-гадовы юбілей. Яе творы ўпрыгожваюць многія значныя канцэрты і фестывалі сучаснай камернай музыкі — не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, дзе друкуюцца ейныя партытуры і адкуль яна атрымлівае ўсё новыя замовы на прэм’ерныя выкананні сваіх опусаў. Бо музыка Гарэлавай як “аўтапартрэтнае” ўвасабленне творцы — гэта спалучэнне тонкай паэтычнасці і філасофскай мудрасці. Але напярэдадні жаночага свята наша размова пачалася з моднай сёння гендарнай праблематыкі.
Мушкецёр анімацыі Ленкін
На пачатку гэтага года, юбілейнага для ўсёй беларускай анімацыі, і свой уласны юбілей — 60-годдзе — адзначыў адзін з самых вядомых і ўшанаваных рэжысёраў нашага анімацыйнага кіно Аляксандр ЛЕНКІН. Яго першая стужка на кінастудыі “Беларусьфільм” выйшла яшчэ ў 1988 годзе, а праца над апошняй па часе была вось толькі скончана. Фільмы Аляксандра Ленкіна добра ведаюць дзеці — менавіта ён аўтар, сцэнарыст і рэжысёр, папулярных серыялаў для самых маленькіх “Прыгоды рэактыўнага парася” і “Рыбка з імем Нельга”, стваральнік фільмаў паводле беларускіх казак: найбольш знакаміты, шматкроць адзначаны ўзнагародамі на фестывалях — “Дзед”. Але і дарослая аўдыторыя сярод фільмаў Ленкіна знойдзе для сябе і нешта філасофскае, лірычнае, паэтычнае: тут варта згадаць стужку “Птаха”, што таксама неаднойчы адзначалася на фестывалях, — і нешта жартаўлівае, гарэзлівае. Ад самых першых дзён у анімацыі да падзей ужо гэтага года мы і пройдземся з Аляксандрам Ленкіным у гонар юбілею.
Сакавік. “Паўлінка” прыляцела!
Адкрыццё, прэм’ера, выпуск-запуск чагосьці важнага менавіта да свята — добра вядомая традыцыя. Да жаночага свята Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрыў свой 101-ы сезон — паводле зноў-такі традыцыі, “Паўлінкай”, дзе галоўная гераіня — дзяўчына, імя якой стала назоўным. Пасля чарады камічных і драматычных падзей гераіня ўсё ж яднаецца са сваім каханым — хэпі-энд нашага спектакля, пастаўленага ў 1944-м, адрозніваецца ад п’есы. Цяперашнюю Паўлінку іграе студэнтка-другакурсніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Анастасія Варанкова. Яе педагогам у гэтай навучальнай установе з’яўляецца загадчык кафедры тэатральнай творчасці, дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства Іна Алексніна. А сяброўкамі ды сябрамі, прычым і ў спектаклі і ў вучобе, сталі выхаванцы прафесара той жа кафедры Зінаіды Пасюцінай. Скрозь паспяховыя жанчыны!
Паміж Беніцай і Смалянамі, або Чаму б не пракласці маршрут для турыстаў?
Мы працягваем разам з чытачамі “К” нашу вандроўку па беларускіх сцяжынках філамата Тамаша Зана. Тых самых, па якіх ён, яго сваякі і продкі, пешшу ці конна, зімой і ўлетку, за стагоддзі наматлялі не адну тысячу “вялікалітоўскіх міляў”. Як і ў дзвюх папярэдніх частках, першая кропка нашага маршруту горад Маладзечна, які з’яўляецца цэнтрам перакрыжавання асноўных маршрутных ліній: Беніца — Смаляны, Аборак — Вязыць. Сённяшняя частка маршруту — Маладзечна — Лебедзева — Маліноўшчына — Пруды , як звяно ланцуга злучаецца з Беніцкім напрамкам, пра які вялася гаворка ў папярэдняй частцы.
Букет святочных канцэртаў, або Віншаваць — дык з музыкай
Здаецца, ніколі яшчэ да жаночага свята музыканты не адорвалі нас такой колькасцю адметных, разнастайных канцэртных праграм — на ўсе стылі і густы.
Знаёмцеся! Таццяна Андрэйчыкава
У апошні час адной з актуальных праблем у сферы культуры з’яўляецца забеспячэнне кадрамі, прытым спецыялістамі, якія змогуць вырашаць сучасныя задачы, што стаяць перад сферай. Спецыялістаў для ўстаноў культуры рыхтуюць спецыяльныя ўстановы адукацыі. Аднак, атрымаць веды, уменні і навыкі — гэта адно, а здолець прымяніць іх на практыцы — гэта ўжо зусім іншая задача. Паралельна з атрыманнем адукацыі вельмі важна, каб студэнт, будучы спецыяліст, рыхтаваў сябе і фарміраваў паважлівае і адказнае стаўленне да сваёй будучай прафесіі як да справы ўсяго cвайго жыцця. А яно, калі трэба, унясе карэктывы.
Пяршайская лепка
Многія імкнуцца з вёсак у вялікія гарады, а вось скульптар Валерый Калясінскі — наадварот, перасяліўся з Мінска ў аграгарадок Пяршаі. І ў запаволеным, пазбаўленым мітусні жыцці адкрыў у сябе, акрамя творчага, яшчэ і педагагічнае прызванне. Ён вядзе гурткі “Гліняны карагод” і “Мастацкі карагод” ў Пяршайскім доме культуры. (Яны ўваходзяць у народнае аб’яднанне “Скарбніца” Валожынскага раённага цэнтра культуры.) А яшчэ кіруе аб’яднаннем па інтарэсах “Майстэрня талентаў” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна.
“Раней тут уставала зямля на дыбкі...”
(Заканчэнне. Пачатак у №№ 8 — 9)

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2021 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»