Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Сумоўе пакаленняў
Ва ўрачыста-светлай Зале Перамогі Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны золатам на белым мармуры навечна выбіты імёны тых абаронцаў Айчыны, хто за свой бессмяротны подзвіг уганараваны Зоркай Героя. Усе яны прысягалі Радзіме, не парушыўшы гэтай клятвы… Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны музей традыцыйна наведваюць спадкаемцы герояў, прадстаўнікі маладога пакалення беларусаў, што звязалі свой лёс з пачэснай армейскай місіяй. Мірнага неба над галавой, вам, дарагія!
Шляхам экспазіцый
Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзімірам Ліхадзедавым плануюць маштабны культурна-гістарычны праект “Вайна і мір. Беларусь памятае”, прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі.
Скажыце ёй: “Люблю!”
Усё правільна, родную мову не выбіраюць, яе любяць і шануюць, як сапраўдных бацькоў. Так што скажыце ёй (сёння, заўтра і заўжды): “Люблю!” І зрабіце гэта па-беларуску. Менавіта так ставяцца да роднай мовы ў нашай культуры.
Нашы акцэнты на Берлінале
Два дні таму — 20 лютага — распачаўся адзін з буйных і найпрэстыжных форумаў свету — Берлінскі кінафестываль, што сёлета ладзіцца ўжо ў 70-ты раз. Сусветныя кінапрэм’еры, развіты кінарынак, безліч сустрэч і паказаў, вядома, зоркі кіно — Берлінале з’яўляецца сапраўдным святам cinema, спрычыніцца да якога за гонар кожнаму, датычнаму да мастацтва дзясятай музы.
Помніць Хатынь
19 лютага ў Музеі мемарыяльнага комплексу “Хатынь” адбылася прэзентацыя жывапіснага палатна Святаслава Федарэнкі “Памятайце! Заклік Хатыні”, прысвечанага трагедыі беларускай вёскі, сёння вядомай ва ўсім свеце.
Статус каштоўнасці вымагае іныцыятывы
Усё больш актыўна ідзе апошнім часам праца па пашырэнні Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў у частцы нематэрыяльных праяў творчасці чалавека. 12 лютага адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, на якім разглядаліся пытанні аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці цэламу шэрагу такіх элементаў.
Не “проста старыя кнігі”…
Гэтымі днямі ў СМІ ўжо ў каторы раз абмяркоўвалася тэма рэстытуцыі вывезеных за межы Беларусі культурных каштоўнасцяў. Нічога новага пачуць не давялося, а зробленыя ў выніку высновы былі звыкла маласуцяшальнымі. Маўляў, ніхто нам ужо цяпер нічога не аддасць... І раптам, бы першая вясновая маланка, прагрымела навіна пра вяртанне ў Беларусь некалькіх кніг з легендарнай бібліятэкі Храптовічаў. Сюжэт гэты настолькі пазітыўны, што нават апошні песіміст здатны зноў займець веру ў жыццё! Ці часта так здараецца, каб ініцыятыва сыходзіла ад таго, чыім набыткам сталі вывезенныя з нашых земляў каштоўнасці? Зрэшты, як мы зараз пераканаемся, пра пасіўнасць атрымальнікаў у дадзеным выпадку казаць ніяк не выпадае…
Шлюб з беларускасцю
На чорнай-чорнай сцэне стаіць доўгі, праз усю чорную прастору, чорны-чорны стол. Павольна выходзяць людзі — усе ў чорным. Вые вецер. На стале апранаюць нявесту. Ці ж надоўга захаваецца ў тым чорным космасе аблачынка белага вэлюму? Пачынаецца вяселле — “Шлюб з ветрам” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Незвычайна пра звычайнае
Расказаць незвычайную гісторыю праз камеру смартфона запрашаюць усіх, хто хоча паспрабаваць сябе ў ролі кінарэжысёра. Стартаваў ІХ сезон Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно VOKA Smartfilm. Сёлета ён праходзіць пад слоганам “Сезон незвычайных гісторый”.
Калі час выходзіць на вялікую сцэну
Член журы нацыянальнага адбору на конкурс “Еўрабачанне-2020”, спявак, якім захапляюцца калегі і арганізатары івентаў, папулярны ў інтэрнэце і на канцэртных пляцоўках выканаўца сусветных хітоў, аўтар песень, што гучаць у беларускіх радыёэфірах, — і пры гэтым пакуль малавядомы шырокай публіцы артыст Юрый Селязнёў напярэдадні Дня ўсіх закаханых выступіў са сваім першым сольным канцэртам “Научи меня летать” у мінскай зале “Верхні горад”.
“Маштаб не ў памеры, маштаб — у мысленні”
Выстава скульптуры Аляксандра Сакалова ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура адкрылася пад куратарствам іншага скульптара — Івана Арцімовіча. І гэта адразу дае гледачу значную перавагу: ад калегі можна не толькі больш даведацца аб працы з матэрыялам і формай, але і зразумець творчасць аўтара як частку мастацкага асяроддзя, ярчэй убачыць індывідуальнасць.
Цудоўна, як…
На ўрачыстым адкрыцці выставы Лазара Хідэкеля ў Нацыянальным мастацкім музеі сярод ганаровых гасцей былі: сын архітэктара, ён і сам архітэктар, Марк Хідэкель з жонкай Рэгінай, доктарам мастацтвазнаўства, прэзідэнтам таварыства Лазара Хідэкеля; траюрадная пляменніца, прэзідэнт Фонду Казіміра Малевіча Івона Малевіч і праўнучка Лазара Лісіцкага Валерыя Лісіцкая,член кансультатыўнай рады Фонду імя свайго дзеда.
Івона Малевіч: “Гэта было amazing!”
На святкаванне 100-годдзя мастацкага аб’яднання УНОВИС прыехала і ўнучатая пляменніца Казіміра Малевіча — Івона Малевіч. Яна лічыць сваім абавязкам захоўваць і папулярызаваць творчую спадчыну геніяльнага продка, займаецца гэтым амаль 40 гадоў. Тым не менш, у Віцебску пані Івона пабывала ўпершыню, і ўсё ўбачанае яе моцна натхніла і ўзрушыла.
І вясковец, і прыроджаны шляхціц!
Генадзю АЎСЯННІКАВУ — народнаму артысту Беларусі і СССР, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі нашай краіны, уладальніку медаля UNESCO “Віктор Гюго” — 85! Як звычайна, ён сустрэў свой юбілей на сцэне роднага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе працуе больш за шэсцьдзясят гадоў, ажно з 1957-га. У свой дзень народзінаў ён сыграў цэнтральную ролю ў спектаклі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” паводле аднайменнай кнігі Яна Баршчэўскага.
Генадзю Аўсяннікаву 85
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава з 85-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы. “Вы прыналежыце да выдатнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Створаныя вамі вобразы, шырока вядомыя паклоннікам тэатра і кіно, вызначаюцца глыбокім веданнем чалавечых характараў, хвалююць публіку шчырасцю і бездакорным мастацкім густам”, — гаворыцца ў віншаванні.
У тэзаўрусе Беларусі
14 лютага на 88-м годзе жыцця пайшоў ад нас вядомы беларускі філосаф і культуролаг, доктар філасофскіх навук, прафесар Энгельс Канстанцінавіч Дарашэвіч.
“Пан Мечык, навучыце!”
Цэнтральная фігура гэтага артыкула — самабытны музыка з Арэхаўкі Мечыслаў Багдановіч. Самародак. Асоба. Напісаць гэты матэрыял мяне падштурхнула пісьмо ад скульптара Уладзіміра Церабуна: “Браты Багдановічы былі вядомымі музыкамі на Смаргоншчыне ў пасляваенны час. Памятаю, як яны гралі на вяселлі ў маёй сястры. Аднаногі акардэаніст Мечык адначасова падыгрываў на невялічкай дудцы. Музыка вельмі па-майстэрску рухаў губамі, у выніку мелодыя прыгожа злівалася з акардэонам. Усё гэта дадавала эмоцый. А побач з Мечыкам — яго меншы брат Зыгмунд — на самаробных цымбалах. І атрымлівалася вельмі арганічна, гучна, жыва, гарэзліва… Мне гэта вельмі запомнілася, хоць я на той час быў яшчэ малым хлапцом”.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»