Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Музыка дзіцячых перамог
Добрымі навінамі імкнецца падзяліцца з чытачамі “К” Тэатр эстраднай песні “Хвілінка”: калектыў заваяваў Гран-пры на II Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці “Нясебр — Востраў мастацтваў-2016”, які праходзіць зараз у Балгарыі. Выхаванцы “Хвілінкі” сталі лепшымі сярод вакальных ансамбляў і салістаў з шасці краін свету. У гэты ж час да вырашальнага выступу рыхтуецца фіналіст нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурса “Еўрабачанне”, вядучы артыст тэатра Саша Мінёнак. Хлопчык выканае песню “Музыка маіх перамог”, якая можа стаць для яго лёсавызначальнай.
Што дае нам Кодэкс?
Як у старадаўнія часы на нашых землях калісьці нарадзілася першая на еўрапейскай прасторы Канстытуцыя — Статут ВКЛ — так і сёння краіна Беларусь стала першай у свеце, дзе з’явіўся яшчэ адзін унікальны гістарычны дакумент, які не мае аналагаў. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты Палатай Прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры. Выпуск грандыёзнага выдання будзе ажыццяўляць Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі краіны. Падпісанне беспрэцэдэнтнага дакумента выклікала шмат водгукаў найперш дзеячаў нацыянальнай культуры. Адзін з іх мы сёння і друкуем.
Art-reboot занядбанай вёскі
Дыпламаваны скульптар Канстанцін Мужаў падчас сваіх перформансаў і сам падобны на антычную статую. Шпацыр пафарбаванага ў белы колер тулава па вуліцы беларускай вёскі пакідае папраўдзе незабыўныя ўражанні. Але можа здарыцца, што неўзабаве падобныя дзеі там стануць такой самай завядзёнкай, як прыезд аўталаўкі. Фестываль і кіналагер “Хранатопь. Абнуленне”, пра які “К” пісала ў адным з мінулых нумароў, пазначыў на культурнай карце Беларусі новы тапонім — Каптаруны. Яшчэ месяц таму пра яго не ведаў ніхто. Ужо ведаюць. Неўзабаве паселішча са скандынаўскай назвай можа спазнаць сапраўдную рэінкарнацыю — у якасці ўжо не простай вёскі, але “арт-“. Што гэта такое — інтэлігенцкая забаўка або сур’ёзны сацыяльны праект з вялікай будучыняй? Адказ на дадзенае пытанне ведае хіба час. Аднак, вядома, хацелася б верыць у другі варыянт.
Нястрашны гендар: дырэктарка і дывергентка
Пішучы пра сферу культуры, не раз сутыкнешся з назвамі пасад: мастацкі кіраўнік гурта, дырэктар сельскага клуба, загадчык аддзела, намеснік загадчыка… А між іншым, большую частку гэтых пасад займаюць жанчыны. І, падавалася б, у такіх выпадках больш рацыянальна пісаць кіраўніца, дырэктарка, загадчыца, намесніца. Але не ўсё так проста.
“Студня”, якая не абмялее
За сваю журналісцкую практыку я меў шчаслівую магчымасць пабачыць культурныя імпрэзы ў розных мясцінах Беларусі. Віцебскі фестываль “Славянскі базар”, бабруйскі “Вянок сяброўства”, пастаўскі “Звіняць цымбалы і гармонік”, дубровенскі “Дняпроўскія галасы”, а яшчэ святкаванні Дня пісьменства, урачыстасці ў гонар надання гарадам статусу Культурнай сталіцы, Дні горада, кірмашы з канцэртнай праграмай і іншыя, часам нават не ведаю, як дакладна іх вызначыць і правільна назваць.
Каркасон радзівілаўскай мары
Летам бацькі імкнуцца спалучыць неспалучальнае: чымсьці забавіць дзяцей, але абавязкова з адукацыйным пасылам, каб да верасня школьнік назапасіў новыя веды. Для сябе я паставіла яшчэ больш складаную задачу: адшукаць “настолку” для неназойлівага вывучэння Беларусі. Ці выканальная місія?
“Сабраць” горад як пазл
Я ладжу дармовыя экскурсіі па Мінску ўжо чацвёрты сезон. Збіраю людзей праз суполкі ў сацыяльных сетках. Стаў гэтым займацца, бо дармовых вандровак па Мінску на сталай аснове ніхто не робіць.
Журналісцкі аўтатур газеты "Культура" / Турызм — не наша справа… А турыст — не наш аб’ект?
Мы ніколі раней не былі ў Белавежскай пушчы з яе паўночнага боку. Нам вельмі спадабалася. Пра гасціннасць Святаслава Болбата мы ўжо казалі. Па душы прыйшлося і тое, як тут за старасвецкім лесам даглядаюць. Калі дрэва ветрам паваліла, яго не чапаюць, распільваюць на чурбачкі і пакідаюць на гэтым жа месцы. Словам, робіцца ўсё, каб пакінуць прыроду максімальна некранутай, першароднай. Вось каб такое ўважлівае стаўленне — ды да нашай нацыянальнай культуры… За белавежскія вечар ды раніцу пазнаёміліся мы з даўгалыгім зайцам, велічным каршуком ды сугнеістай ліскай. Яны — неад’емная частка мясцовай фаўны, язык не павернецца назваць іх аб’ектам палявання.
Музей-карабель, або Вандроўка па 12 прычалах
Паплыць на караблі па рацэ Дрысе ці схадзіць у мясцовы музей? Прыпыняцца на рачных прычалах ці слухаць расповед экскурсавода? Паглядаць на навакольныя краявіды ці ўзірацца ў вялікія фотаздымкі, што экспануюцца ў музейных залах? У Верхнядзвінску на гэтыя пытанні адказ даўно вядомы: выбар мясцовых жыхароў — за новай установай культуры горада, якая працуе тут амаль год.
Што робіце? Фестывалім!
Юбілейны ХХV “Славянскі базар у Віцебску” адплыў у гісторыю. Якія ўражанні ён пакінуў? Чым запомніўся? Ці ўзніклі на ім якія новыя дэталі, перспектыўныя для далейшага разгорту гэтага Міжнароднага фестывалю мастацтваў і ўвогуле фестывальнага руху ў краіне?
FIMU: пра музыку і не толькі
Сёлета ў французскім горадзе Бэльфоры адбыўся юбілейны ХХХ Міжнародны музычны фестываль моладзі (FIMU). Якія ўражанні ён пакінуў? Што цікавага на ім магло б быць карысным для нашага фестывальнага руху?
У садзе жыцця, гісторыі, вечнасці
Спалучэнне “Вішнёвага сада” Антона Чэхава з імёнамі славутых беларускіх творцаў, а менавіта рэжысёра Алега Жугжды і тады яшчэ жывога мастака Валерыя Рачкоўскага, ускаланула тэатральную грамадскасць некалькі гадоў таму, калі гэты спектакль Тэатра лялек “Агніва” з Мыцішчаў быў вылучаны на прэстыжную расійскую прэмію “Залатая маска-2009”. Потым падзея забылася, але сёлетні “Славянскі базар у Віцебску” і яго праект “Лялечны квартал” зноў вывелі яе на авансцэну культурнага жыцця краіны.
“Размовы…” ў тэкстылі
З 2012 года аўтарская некамерцыйная канцэптуальная галерэя “Брама” ладзіць пленэры тэкстыльнай скульптуры. Летась IV Міжнародны пленэр адбыўся ў Славакіі, а вынікам яго стала экспазіцыя “Размовы ў зялёным”. Тэкстыльныя скульптуры ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Славакіі вандравалі па мастацкіх музеях нашай краіны, а ў ліпені спыніліся ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Шэсць адбіткаў у люстэрку часу
У дадзены момант ўсе паверхі сталічнага Палаца мастацтва займаюць шэсць персанальных выстаў. Пяць з іх прымеркаваныя да юбілеяў, адна — памяці творцы. Некалькі персанальных выстаў у адной экспазіцыйнай прасторы — гэта амаль заўжды праблема для арганізатараў. Бывае даволі цяжка гарманічна спалучыць узоры рознай творчай ментальнасці, амбіцыйнасці і таленту. Але глядач у падобных выпадках калі-нікалі атрымлівае перад вачыма панарамны вобраз цэлага перыяду ў гісторыі мастацтва.
Летам і аўтобус чытае
Самыя актыўныя нашы пазаштатнікі — бібліятэкары. Сённяшняя аглядавая падборка ліставання — яшчэ адзін таму доказ. Цікавай інфармацыі хапае і па іншых сферах дзейнасці рэгіянальнай культуры, ды не толькі яе.
Месца, дзе лунае сакральнасць
Сёлетняй вясной скончыўся чарговы этап рэстаўрацыйных работ у капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў, у выніку якога адноўлена падземная частка мемарыяльна-культавага помніка — пахавальня. Зараз у гамяльчан і гасцей горада ёсць магчымасць агледзець абноўлены склеп з яго захаванымі і адноўленымі элементамі.
Факты пра артэфакты
У Мінску падвялі вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі нашай краіны ў 2015 годзе. Яны былі агучаны на навукова-практычнай канферэнцыі, якую арганізаваў у маі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акрамя вынікаў, на форуме было расказана пра змены ў заканадаўстве ў сферы аховы і даследаванняў археалагічнай спадчыны дзяржавы. Аб знаходках, адкрыццях ды законе “К” паразмаўляла з Вольгай ЛЯЎКО — загадчыцай Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі гэтага інстытута, і з намеснікам яго дырэктара па навуковай рабоце Вадзімам ЛАКІЗАМ.
Беларуская фатаграфія. Імёны / Станіслаў Антон Прушынскі
Сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі “К” адкрывае рубрыку, прысвечаную беларускай фатаграфіі і яе аўтарам. Каго і як здымалі фатографы на тутэйшых землях у ХІХ і ХХ стагоддзях? Пра што нам распавядаюць гэтыя адбіткі? Каго называюць аўтарамі хрэстаматыйных фотаздымкаў? Пачынаючы ад ХІХ стагоддзя, мы паспрабуем пазнаёміцца з тымі, хто ствараў беларускую фатаграфію на самым пачатку яе станаўлення і пазней, як высілкі тагачасных майстроў дазваляюць нам казаць сёння пра наяўнасць апошняй у сучаснасці. Рэй у гэтым даследаванні будзе весці гісторык і загадчыца аддзела пісьмовых і візуальных крыніц музея Надзея Саўчанка. Фатограф і педагог, заслужаны работнік культуры краіны Юрый Васільеў і аглядальнік “К” Дар’я Амяльковіч паспрабуюць пашырыць погляд на знакамітыя фатаграфіі беларускіх майстроў, правёўшы свае паралелі. Фармат рубрыкі плануецца адкрытым: мы зацікаўлены ў тым, каб удзел у праекце прынялі ўсе, хто неабыякавы да фатаграфіі (і, адпаведна, гісторыі, мастацтва). Распачынаем сёння, бадай, з самага старадаўняга беларускага здымка “Партрэт маці” Станіслава Антона Прушынскага, выкананага ў 1858 годзе. Дарэчы, менавіта сёлета аднаму з выбітных беларускіх майстроў, аўтару слыннага партрэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, спаўняецца 190 гадоў. Чым адметныя ягоныя партрэты? Якая менавіта майстэрня была ў гэтага прадстаўніка шляхецкага роду? Пра тое — у сённяшніх аглядах.
Ах, вішня-вішанька…
З 18 па 23 ліпеня ў Глыбокім адбылося раённае свята “Вішнёвы фестываль”. Чым парадавала мерапрыемства жыхароў і гасцей горада? Карэспандэнт “К” вызначыла самыя яркія моманты апошняга дня свята вішні.
Гліна: прыбытак ці страта?
На шматлікіх фестывалях заўсёды можна пабачыць рамеснікаў, якія прадаюць збаны і свісцёлкі, гліняныя місы і нават амфары, зробленыя на ўсходні ўзор. Але ці прыбытковая іх самаадданая праца ў часы айпадаў і айфонаў, фабрычнага посуду і самых розных сувенірных кубкаў і куфляў, якія запаланілі паліцы маленькіх крам і буйных супермаркетаў беларускіх гарадоў і мястэчак?

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»