Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Капліца князя сіроткі
25 ліпеня на другім ярусе Брамнай (уязной) вежы Мірскага замка адбудзецца цырымонія асвячэння капліцы святога Хрыстафора ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю са дня смерці князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі (1549 — 1616). У гэты дзень ушаноўваюць названага святога, заступніка ўсіх вандроўнікаў. Хрыстафор — святы мучанік, ушанаваны каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. Яго паказвалі ў выглядзе волата, які ідзе праз раку з немаўлём Хрыстом на плячах. У канцы XVI стагоддзя князем Мікалаем Радзівілам Сіроткам і была заснавана каталіцкая капліца ў замку, асвечаная ў гонар яго нябеснага заступніка.
Своечасова перазагрузіцца
Ёсць у кіраўнікоў сферы культуры на месцах адна рыса: казаць пра адэкватную ацэнку канструктыўнай крытыкі, але не прымаць яе па факце, асабліва пасля публікацый, дзе тая выказана. Асабліва балюча ўспрымаюцца артыкулы па фестывальным руху. Яно і зразумела: сіл укладзена нямала. Крыўдуюць на прэсу, у прыватнасці на "К", і калі не прыязджаем (“Вы нас ігнаруеце!”), і калі прыязджаем, але не пахвалім у чаканай ступені ці выявім стрыманыя пачуцці (“І што ім не спадабалася?”).
Чаму #ГросНаш спрацавала
Сёлетні Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Славянскі базар у Віцебску” сапраўды хацелася глядзець. І заўзець за беларускага ўдзельніка Аляксея Гроса. Я, напрыклад, упершыню ў жыцці тры дні глядзеў гэты конкурс менавіта каб скласці ўражанне пра Аляксея, яго канкурэнтаў і агульны ўзровень спаборніцтва. І мой, і, мяркую, многіх іншых інтарэс звязаны з прафесійным падыходам да прасоўвання артыста, элементамі тактыкі якога варта скарыстацца многім падзеяўтваральным установам сферы культуры.
Дзі Капрыа яшчэ не ведае…
Два артыкулы запар (апошнія ў чарговым аўтатураўскім цыкле) прысвечаны культуры Свіслацкага раёна. А яна тут — вельмі адмысловая, часам нечаканая, іншым разам супярэчлівая, але ў любым выпадку — цікавая ды перспектыўная.
Музей будучыні ўжо амаль... побач
На нядаўняй сустрэчы са сталічнай грамадскасцю вядомы музеёлаг Аляксандр КАЛБАСКА правёў "музейную" ж паралель паміж Нобелеўскімі лаўрэатамі ў галіне літаратуры — беларускай Святланай Алексіевіч і пісьменнікам з Турцыі Арханам Памукам, чый раман “Музей цнатлівасці” ўжо атрымаў працяг у выглядзе… музея. Фактычна выступленне стала разгорнутай “рэплікай у адказ” пра ціхую рэвалюцыю ў сусветнай музейнай супольнасці, якая адбываецца цяпер.
“Пра падумаць” і пра пер’е
У Мінск на пару дзён завітваў генеральны дырэктар “Рускага радыё ва Украіне”, вядучы ўкраінскага ж “Радыё “Рокс” Сяргей КУЗІН, вядомы і ў Беларусі як шматгадовы лідар айчыннага FM-эфіру. “К” пацікавілася ў суразмоўцы яго бачаннем шэрагу паралеляў у культурах і шоу-бізнесе нашай дзяржавы і суседняй.
Конкурс: якім курсам рухацца?
Выканальніцкі конкурс быў пакладзены ў аснову “Славянскага базару ў Віцебску” яшчэ пры самім нараджэнні гэтага Міжнароднага фестывалю мастацтваў. На цяпершнім 25-м форуме арганізатары зрабілі ўсё, каб менавіта конкурс апынуўся ў цэнтры ўвагі не толькі музыкантаў і журналістаў, але і шырокай грамадскасці.
Пачынаецца ўсё з дэбюту
Выпускныя, яны ж часцей за ўсё дэбютныя, фільмы часта аказваюцца цікавейшыя за наступныя работы маладых аўтараў. Што добра зразумела — менавіта дэбюты максімальна раскрываюць асобу рэжысёра-пачаткоўца, яго жаданне распавесці свету як мага больш.
Што можа грамадства?
Каб ведаць, што адна і тая ж зямля ў розныя гады мае розную ўрадлівасць, не абавязкова быць спецыялістам у галіне сельскай гаспадаркі. Бо, калі хочаш ад глебы нешта мець, трэба яшчэ дадаць сваю руплівасць. Аднак усе намаганні могуць не прынесці жаданага выніку праз неспрыяльнае надвор’е. А яшчэ здараецца, што ўрадлівыя грады ператвараюць у газон з меркаванняў прагматычных: ураджай не апраўдвае ўкладзеных высілкаў і сродкаў. Навучальны працэс мае пэўнае падабенства з сітуацыяй, якую я абмаляваў вышэй.
Рукачыннасць і высокія тэхналогіі
У сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” праходзіла выстава “Дыплом-Лета2016”. На ёй экспанаваліся ўзоры дэкаратыўнай керамікі, мастацкага ткацтва, вышыўкі, роспісу па тканіне і шкле. Гэта лепшыя дыпломы сёлетняй абароны студэнтаў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Міні-тур — максімальная аддача
Маладога беларускага піяніста Івана МАЛІБОШКУ, выпускніка Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, студэнта той самай акадэміі, ужо можна ўпісваць у сучасную гісторыю культуры нашай краіны: малады чалавек разам са сваімі сябрамі-музыкантамі, Вікторыяй Каралёнак (піяністка, студэнтка Маскоўскай кансерваторыі), Янінай Пракудовіч (альтыстка, навучэнка таго ж каледжа) і Маркам Прыходзькам (віяланчаліст, студэнт Джульярдскай вышэйшай школы мастацтваў у Нью-Ёрку) уласнымі сіламі арганізавалі серыю канцэртаў камерна-інструментальнай музыкі па Беларусі і пабывалі ў Барысаве, Жлобіне і на некалькіх мінскіх культурных кропках. Іван, як аўтар і рэалізатар праекта, падзяліўся з “К” атрыманым вопытам.
Што ён зрабіў акрамя хіп-хопа
Чарговым героем інтэрв’ю-“серыяла”, у якім мы прадстаўляем вам людзей, што некалі змянілі адзін род заняткаў у беларускай культуры на іншы, сёння стане Аляксандр ГОСЦЕЎ — генеральны дырэктар Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Кіраўнік з выгляду строгі, але ў асобе ды гаворцы яго не-не ды прамільгнуць рысы і інтанацыі таго самага Саныча — у канцы 1990-х — пачатку 2000-х лідара айчыннага рэп-гурта нумар адзін “Гарадская туга”. (Або нумар два: суперніцтва з мінскім калектывам “Нестандартны варыянт” за верхнюю прыступку рэп-п’едэстала калісьці месца мела.)
Захаваць цяжка здабытае
Далейшы тэкст пачатку 2000-х, школьнае сачыненне майго сына на тэму “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і”, я выпадкова знайшоў, разбіраючы старыя паперы. Не ведаю, што пісалі яго аднакласнікі, але ўпэўнены: нешта падобнае. Хіба што сэнсавыя акцэнты маглі быць расстаўлены крыху інакш. Сямейная хроніка, сцісла пераказаная, пры ўсёй канкрэтыцы даволі тыповая. Пра кожную беларускую сям’ю, якую закранула Вялікая Айчынная вайна, можна напісаць літаратурную эпапею і зняць шматсерыйны фільм. Таму перад тым, як прывесці свае рэфлексіі, прапаную ўвазе чытачоў падставу для маіх разваг.
Шыпшына ўнучкі Пушкіна
Гэтым разам з Масквы прыехалі прадстаўніцы трох пакаленняў нашчадкаў праўнучкі рускага паэта Аляксандра Пушкіна Соф’і Паўлаўны Варанцовай-Вельямінавай (Калагрывавай) — Вольга, Алена, Наталля.
Гаспадарчыя групы: “прапісаліся” і засталіся?
Як зладзіць невялікі рамонт установы культуры, выдаткаваўшы грошы, лічы, толькі на матэрыялы? Так, прыцягнуць да працы гаспадарчую групу. Гэтыя арганізацыі колісь стала “прапісаліся” пры аддзелах тады яшчэ культуры райвыканкамаў і годна адпрацавалі не адзін дзясятак гадоў. Але галоўнае пытанне ў тым, наколькі яны канкурэнтаздольныя ў наш час, калі паслугі на рынку прапаноўвае шэраг будаўніча-мантажных кампаній?
“Песня пра долю”, рок-оперу і рэаліі
Зайздросцьце: і я таксама пабываў на “Славянскім базары ў Віцебску” дзякуючы Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча: ён стаў героем цыклу “У тур са сваім журналістам”. У горадзе на Заходняй Дзвіне ў рамках XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў 17 ліпеня ў Віцебскай абласной філармоніі калектыў з запрошанымі артыстамі і адкрываў турнэ па краіне (і не толькі). Праграму складае рок-опера “Песня пра долю” (па матывах паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”) і канцэрт “...Не рвуся я к славе”, у якім у ролі “першай скрыпкі” выступае Пётр Ялфімаў. Гэта першы паказ рок-оперы як пастаноўкі адноўленай, абноўленай, адаптаванай пад аркестр за межамі Мінска, і ў такім выглядзе трэці наогул, лічачы з 2012-га — года адраджэння твора.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»