Топ-10 экспанатаў Музея гісторыі рэлігіі па версіі самой установы.
Таксама вельмі плённа супрацоўнічаюць гродзенцы з пасольствамі, акрэдытаванымі ў Беларусі. Так, да прыкладу, у чэрвені бягучага года ў музеі адкрылася выстаўка “Падарожжа па Палесціне”, арганізаваная Пасольствам Дзяржавы Палесціна, дзе прадставілі традыцыйныя народныя рамёствы гэтага краю: вышыўка, кераміка, разьба па перламутры і па аліўкавым дрэве.
Узаемадзейнічаюць музейшчыкі горада над Нёманам і з украінскімі калегамі. Так, з 24 лістапада ў Гродне, у сценах музея гісторыі рэлігіі адкрыецца выстаўка з Музея гісторыі моды Марыны Івановай (Кіеў, Украіна), на якой будзе прадстаўлена жаночае адзенне XIX — пачатку XX стагоддзяў. Па словах Рыты Янчалоўскай, праект з Украіны пад назвай “Мадэрн — эпоха жаноцкасці” адкрые перад гродзенцамі свет моды 1890 — 1930 гадоў. “Свет сапраўды неверагодны, — кажа дырэктар музея, — бо мода гэтага перыяду адзначаецца эклектычнасцю, перапляценнем паміж сабой розных стыляў, выкарыстаннем лёгкіх тканін у сукенках тагачасных модніц…"
А ўжо налета свае экспанаты на суд кіеўлян прадставяць і беларусы. Да ўсяго, як кажа Рыта Янчалоўская, зараз яны працуюць над сумеснымі праектамі з Музеем гісторыі рэлігіі Санкт-Пецярбурга. Планы па ўзаемадзеянні з расіянамі распісаны ажно да 2017 года.