Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Культура з’яўляецца фундаментам…”
Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня ўручыў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльныя прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльныя прэміі Прэзідэнта “Беларускі спартыўны Алімп”. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што цяперашняе ўручэнне прэмій адкрывае мерапрыемствы аб’яўленага ў Беларусі Года культуры.
Мулявін: юбілей у Год культуры
На гэтым тыдні краіна адзначыла 75-годдзе з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, лідара знакамітага ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна.
Праблема калекцыі і парадак сум
Мабыць, гэта можна аднесці да навагодніх пажаданняў: заснаваць, нарэшце, калекцыю арт-фатаграфіі ў адным з нашых вядучых музеяў.
Нехта скрывіцца: “фальклор”…
У першыя дні новага года песень вакол становіцца больш, чым у іншыя поры года. Невыпадкова — святы ж: і Каляды, і Новы год, стары і ўласна новы.
Дзе той самы “патомак”?..
Некалькі думак пра літаратуру і тэатр. Чаму ў літаратуры беларусы зазвычай здзіўляюць моцнымі пачуццямі, жарсцямі, яркімі брутальна-эратычнымі вобразамі і матывамі? Рэзкім гумарам, сапраўднымі хорар-сцэнамі, вялікай унутранай свабодай і непадманным нацыянальным зместам? Перачытайце хаця б Янку Купалу, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага ці Міхася Лынькова! Але чаму падобнага няма ў тэатры (не кажучы пра айчыннае кіно)?
Установа культуры: яна ёсць ці няма?
Год — новы, пытанні — старыя. Тым больш, узнімалі мы іх напрыканцы 2015-га, калі выправіліся ў чарговы аўтатур па Магілёўшчыне. Вынікі ж вандроўкі падсумоўваем у студзені і з вялікім спадзевам на тое, што Год культуры хоць нейкім чынам паспрыяе таму, каб шэраг праблемных пытанняў быў усё ж такі вырашаны. Першы наш артыкул прысвечаны культуры Круглянскага раёна. Мы тут, як і заўжды, шмат пачулі, шмат пабачылі і многаму навучыліся…
Сакральнае: праекты музея
Калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь — адзіны з буйных культурных інстытуцый, які сёлета атрымаў прэмію Прэзідэнта краіны “За духоўнае адраджэнне”. Высокай узнагароды ён быў удастоены за шэраг выстаў сакральнай тэматыкі, пачатак якім быў пакладзены яшчэ ў 2007 годзе.
Памяць, што жыве ў сэрцы
Вайна — гэта не толькі баі і спецаперацыі, але і трагічныя лёсы людзей. І, кажучы пра Вялікую Перамогу, усё часцей забываюцца на імёны тых, хто яе наблізілі коштам уласнага жыцця, а іх прах застаўся назаўсёды на чужыне. Сёння іх імёны многім невядомыя. Каб выправіць сітуацыю, быў створаны адмысловы праект пад эгідай Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска. Яго мэта — сабраць матэрыял пра воінаў, нашых суайчыннікаў, якія загінулі за межамі Радзімы ў гады Другой сусветнай вайны. Першы плён сумеснай працы праваслаўнага духавенства, ваенных гісторыкаў, журналістаў — кніга “Жыць і памятаць”.
Пост на… тры гады
Ранні пад’ём, посная ежа, пастаянная малітва і амаль трохгадовая праца — усё гэта і многае іншае спатрэбілася выкладчыку кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Антону Бельскаму, каб стварыць роспісы ў храме Іаана Прадцечы Свята-Узнясенскага жаночага манастыра ў гарадскім пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна. Менавіта за гэтую працу сёлета ён быў уганараваны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.
Як вылучыцца з “лясной масоўкі”
Калядныя святы ўвесь год кормяць — гэтая прымаўка цалкам прыдатная для тэатра. Але сустрэча 2016-га ўнесла некаторыя карэктывы. Мінуў час, калі білеты на ёлачныя імпрэзы для дзяцей размяталіся не тое што ў пачатку снежня — у канцы лістапада. Пры гэтым хуткасць знікнення вольных месцаў у зале ніяк не залежала ад якасці спектакля і тым больш ранішніка (апошнія неаднаразова траплялі пад крытычны прыцэл “К”). Сёлета сітуацыя змянілася: выбар неблагіх і нават добрых прэм’ер пабольшаў, гледачоў — паменшала. Адным словам, крызіс. Можа, дэмаграфічны. А можа, фінансавы. Горш, калі гэта — рэха на леташнія праявы крызісаў пэўных жанраў.
Топ-5 ад фатаграфіі
Вызначэннем пераможцаў прэміі “Прафота” завяршыўся леташні Месяц фатаграфіі. Маштабная падзея, якая выйшла за межы трыццаці дзён, не толькі сабрала разнастайныя выставы “пад адну вокладку”, але і вылучыла лепшых у беларускай сучаснай фатаграфіі. Імі былі прызнаны Аляксандр Васюковіч і Дар’я Цырык — Гран-пры ў намінацыі дакументальнае фота (серыя “Кожная трэцяя”), і Максім Сарычаў — лепшы па меркаванні журы ў арт-фатаграфіі (серыя “Прывітанне, зброя!”).
Даккіно пра песню
Увайсці ў адну раку двойчы не тое, што можна, а нават цалкам верагодна, калі гэта рака ўзнагарод, прызнання і падзякі за добрыя справы. Аўтарскі калектыў Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі ў 2014-м ужо быў уганараваны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за стварэнне дакументальных фільмаў “Слуцкія паясы. Тайныя знакі”, “Міхаіл Савіцкі. Тайны біяграфіі”, “Радзівілы. Тайны сям’і”, “Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ”, “Нацыянальная трылогія: Герб. Гімн. Сцяг”, “Імя яму — Храм”. Гісторыя паўтарылася ў 2015-м. Мо нездарма ў прыведзеным пераліку так часта паўтаралася слова “тайна”…
Метафізіка праз перуны
Жывапіс Анатоля Кузняцова — своеасаблівы “метадычны дапаможнік” для больш глыбокага разумення таго, якое ж месца займае абстрактны жывапіс на сучасным этапе развіцця беларускага шматгалосага выяўленчага мастацтва, поўнага супярэчнасцей, процілегласцей і супрацьстаянняў.
Гісторыя “Брамы памяці”
Скульптурная кампазіцыя “Брама памяці”, якая з’яўляецца візуальнай і сэнсавай дамінантай мемарыяльнага комплексу “Трасцянец”, без сумневу, увойдзе ў аналы гісторыі беларускага манументальнага мастацтва. Прычым, што самае важнае, зусім не толькі сваімі беспрэцэдэнтна вялікімі памерамі. Ці не ўпершыню такі знакавы аб’ект — які, да ўсяго, раскрывае надзвычай складаную і балючую тэму, — даверылі прадстаўніку новага пакалення беларускіх скульптараў. Мяркуючы па водгуках прафесіяналаў і простых гледачоў, 35-гадовы Канстанцін КАСЦЮЧЭНКА з задачай справіўся. Але перад тым, як ягонае прозвішча патрапіла ў спіс лаўрэатаў спецыяльнай прэмііі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, было ажно восем гадоў карпатлівай работы над творам. Яго гісторыю распавядае сам аўтар.
Кастынг Юматава
Хочацца падзяліцца ўражаннямі пра час, калі давялося на працягу некалькіх дзён працаваць побач з народным артыстам СССР Георгіем Юматавым, вядомым шырокаму колу гледачоў па шматлікіх цудоўных фільмах, і ў прыватнасці — “Афіцэры”. Ваеннаслужачыя часткі 04147 аказвалі дапамогу ў здымках фільма. А сама справа нашага жыцця павінна была ўвасобіцца ў стужцы, якая здымалася ў 1984 годзе ў Мінскім вучэбным цэнтры.
Год культуры павінен быць такім…
Перад тым, як распавесці пра музычную адметнасць вёскі Аношкі, што ў Нясвіжскім раёне, неабходна згадаць старшыню колішняга мясцовага калгаса Міхаіла Саленіка. Першае з другім узаемазвязана самым шчыльным чынам. Дарэчы, другім Саленіка і называць неяк няёмка. Толькі першы. І ў стаўленні да культуры, і ў асабістым разуменні таго, якім павінен быць сучасны кіраўнік. Шкада толькі, што сярод нас няма ўжо гэтага чалавека.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»