За гэты час Сяргею ўдалося атрымаць высокую ацэнку сваіх работ у майстроў народнага фотаклуба “Мінск”, а таксама зладзіць некалькі выставак, якія прайшлі з вялікім поспехам. Адным словам, мы рады, што “начная варта” не здала пазіцый і працягвае шукаць незвычайныя ракурсы бачання нашай архітэктурнай спадчыны. Нават у такія халодныя восенькія ночы. Варта, яшчэ раз варта!..