Так, у ліку ўзнагароджаных ордэнам Францыска Скарыны — мастакі-жывапісцы, члены Беларускага саюза мастакоў Віктар Грамыка і Леанід Дударэнка. Медалём Францыска Скарыны ўганараваны старшыня савета грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры” Уладзімір Гілеп, артыст-вакаліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Андрэй Валенцій, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Андрэй Захарэвіч, мастак, член Беларускага саюза мастакоў Анатоль Кузняцоў.
Ганаровае званне “Народны артыст Беларусі” прысвоена артысту-вакалісту (салісту) — вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Васілю Кавальчуку.
Сярод тых, хто ўдастоены ганаровага звання “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” — артыст-вакаліст, вядучы майстар сцэны Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” Наталля Тамела, салісткі Вялікага тэатра краіны Алена Бундзелева і Алена Шведава.
Ганаровага звання “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь” удастоены мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Гардзеенка.