Як паведамляе з Быхава наш спецыяльны карэспандэнт Яўген Рагін, які выехаў туды ў камандзіроўку, з панядзелка будаўнікі зоймуцца рамонтам Быхаўскага раённага цэнтра культуры. Напачатку ў гэтай установе будзе даведзена да ладу спартыўная зала. На аб’екце запланавана задзейнічаць рабочых з Магілёўскага філіяла будаўнічай арганізацыі "Лаўсанбуд".
Пасля завяршэння рамонту ў РЦК работы распачнуцца ў мясцовым кінатэатры "Радзіма". Не забудуцца і на некалькі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны райцэнтра — мясцовыя замак і сінагогу, на якіх таксама плануецца шэраг рамонтна-аднаўленчых работ.
Да Дня пісьменства пройдуць яшчэ і пярэбары мясцовага Гісторыка-краязнаўчага музея на новае месца жыхарства. Ён размесціцца ў рэканструяваным старадаўнім будынку былой Быхаўскай гімназіі.
Падрабязна аб працэсе падрыхтоўкі райцэнтра да свята — у наступным з бліжэйшых нумароў газеты.