Віншаванне!№ 1 (1075) 05.01.2013 - 12.01.2013 г Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы шчыра віншуюць работнікаў культуры, дзеячаў мастацтва і ўсіх чытачоў газеты "Культура" з Калядамі і Новым 2013 годам!Прыемна адзначыць: менавіта дзякуючы вашай працы традыцыі святкавання гэтых светлых і радасных дзён на беларускай зямлі маюць свой нацыянальны каларыт, прымнажаюцца і захоўваюцца. Дазвольце сказаць вам, дарагія работнікі культурнай нівы, словы падзякі за вашу самаадданасць любімай справе, за прыгажосць і духоўнасць, якімі вы рупліва напаўняеце сучаснае жыццё беларусаў, робіце яго больш змястоўным і прыгожым.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, асабістага шчасця і дабрабыту. Няхай новы год будзе шчодрым на творчае натхненне, прынясе новыя поспехі і дасягненні на карысць беларускага народа.
Старшыня камісіі Генадзь ПАЛЬЧЫК
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |