У ім прадстаўлена шырокая геаграфія: краіны СНД, Еўропа, а таксама Злучаныя Штаты, Кітай, Японія — усяго больш за 700 выканаўцаў з 25 краін. Упершыню ўдзел у гэтым музычным форуме возьмуць прадстаўнікі Даніі, Швецыі і Ямайкі. Асаблівасцю юбілейнага фестывалю стане вялікая колькасць юных лаўрэатаў розных міжнародных конкурсаў.
У размове з карэспандэнтам "К" старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў Міхаіл Дрынеўскі, характарызуючы "Студзеньскія музычныя вечары", назваў фестываль важнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Асабліва Міхаіл Паўлавіч адзначыў стабільна высокі ўзровень удзельнікаў форуму — ад першага фестывалю да сёлетняга, юбілейнага. У гэтым ён бачыць найперш заслугу старшыні аб’яднання "Брэсцкае музычнае таварыства" Ліліі Батыравай. Па ягоных словах, яна здолела ўстанавіць для фестывалю высокую прафесійную планку.
Вось і ў студзені ў Брэсце чакаюць сусветна вядомых выканаўцаў.