Гэтая ўзнагарода была прысуджана Нацыянальнаму банку Беларусі. Журы вылучыла ў беларускай памятнай манеце арыгінальнае адлюстраванне ландшафту Віцебска, рэалістычны і сюррэалістычны паказ сучаснай складанай дынамічнай кампазіцыі.
Чарговая перамога беларускіх памятных манет у гэтым прэстыжным конкурсе сведчыць пра прызнанне ў свеце працы спецыялістаў Нацбанка.