годна з Iнструкцыяй аб правядзенні Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры краіны № 29 ад 28.05.2012 г., у рамках падзеі праводзіцца конкурс “Музеi Беларусi — трэцяму тысячагоддзю”.
У пункце 16 згаданай Інструкцыі пазначана: “Пры вызначэннi пераможцаў конкурсу асноўнымi крытэрыямi з’яўляюцца: высокi прафесiйны ўзровень работ; наяўнасць арыгiнальных iдэй, iнавацыйных падыходаў; папулярызацыя музейных прадметаў, музейных калекцый, нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; прыцягальнасць музейнай дзейнасцi для патэнцыйных партнёраў з розных сфер дзейнасцi; адметнасць прэзентацыйнай формы”.
“Вынiкi конкурсу, — як адзначана ў пункце 17, — абвяшчаюцца на ўрачыстай цырымонii закрыцця форуму, дзе пераможцам уручаюцца дыпломы. Пры наяўнасцi пазабюджэтных сродкаў пераможцам выплачваюцца грашовыя прэмii, уручаюцца прызы. Памер грашовых прэмiй вызначаецца аргкамiтэтам у залежнасцi ад памеру наяўных пазабюджэтных сродкаў”.
Сама цырымонія адбудзецца ў Гродне 14 кастрычніка.