Па словах вядучага метадыста мясцовага РМЦ і, адначасова, галоўнага рэжысёра фестывалю Галіны Міхневіч, чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя творчыя калектывы гарманістаў і выканаўцаў з Бярозаўскага і Івацэвіцкага раёнаў. Плануецца, што пад час мерапрыемства свае музычныя і выканаўчыя таленты прадэманструюць больш за дваццаць творчых калектываў
Новай рысай сёлетняга фестывалю, як адзначыла Галіна Міхневіч, стане выкананне не толькі прыпевак гумарыстычнага зместу, але і лірычных прыпевак-страданняў. І, вядома ж, арганізатары запрашаюць наведаць фестываль усіх тых, хто цікавіцца народнай музыкай і культурай.
Алена МАЧУЛЬСКАЯ