Да юбілею спектакля Тэатр беларускай драматургіі рыхтуе святочную імпрэзу. Яна адбудзецца на сцэне РТБД праз месяц, 6 ліпеня. Калектыў тэатра вырашыў вынесці на суд гледачоў не чарговы паказ пастаноўкі, але сінтэтычную дзею адмысловай рэжысуры. Тут будуць і фрагменты славутага спектакля, і канцэртныя нумары: каб быў і святочны настрой (юбілей ўсё ж такі!), і прастора для думак.
Адну з галоўных роляў у "Адвечнай песні" выконвае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дырэктар тэатра Ігар Сігоў:
- "Адвечная песня" стала для нашага тэатра адметнай кропкай. Як "Паўлінка" - для купалаўцаў. "Адвечная песня" - візітоўка РТБД. Асабіста на мяне купалаўская паэма зрабіла наймацнейшае ўражанне, а праца над сцэнічным вобразам адкрыла цэлы свет. Мне даспадобы мой герой - Мужык. І, мяркую, нездарма спектакль мае такі поспех і дома, і за мяжой, дзе мы неаднойчы паказвалі яго на міжнародных фестывалях...