Загадчык сектара прававой падтрымкі аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі НББ Аксана Варанецкая распавяла "К", што прэзентацыя адбылася ў межах мерапрыемстваў Міждзяржаўнага савета па пытаннях аховы прамысловай уласнасці і Сумеснай рабочай камісіі дзяржаў- удзельніц Пагаднення аб супрацоўніцтве па прадухіленні правапарушэнняў у галіне інтэлектуальнай уласнасці.
Арганізатары - Еўразійская патэнтная арганізацыя, Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
У згаданай Сістэме падтрымліваецца больш за 30 стала папаўняемых патэнтных баз даных, у якіх утрымліваецца больш за 25 мільёнаў патэнтных апісанняў.
Пад час прэзентацыі адбылося трохбаковае падпісанне пагаднення паміж Еўразійскай патэнтнай арганізацыяй, Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі аб прадастаўленні бясплатнага доступу да Еўразійскай Патэнтна-Інфармацыйнай Сістэмы як для чытачоў НББ, так і для студэнтаў, выкладчыкаў ВНУ нашай краіны з дапамогай віртуальнай чытальнай залы.
Неаспрэчна, такі доступ да Сістэмы станоўча паўплывае на аптымізацыю інфармацыйнага забеспячэння навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці.