Экспазіцыя, што мае назву "Сонечны дыск", прысвечана святлу, а ўсе мастакі, чые работы прадстаўлены ў ёй, уваходзяць у творчую групу "Земнасвятло". Гэтымі днямі выстаўляюцца Галіна Горава, Алесь Завадскі, Максім Малышаў, Андрэй Меранкоў, Наталля Міронава, Ала Няхайчык, Генадзь Лойка.
Дарэчы, тэрмін, які даў найменне суполцы, вынайшаў у свой час мастак Язэп Драздовіч для абазначэння натуральнага асвятлення паверхні Месяца Зямлёю.
Мастакам-сюррэалістам цікавы менавіта светлы бок падсвядомасці чалавека, іх радуе і здзіўляе, што карціны і вобразы сноў складаюцца ў адмысловыя сюжэты. У іх часта сустракаюцца "цытаты" з дзяцінства - найбольш яркага перыяду ў жыцці чалавека.