Экспазіцыя пад назвай "Жыць - летуценіць" Галіны Бадзяковай з Кіева дэманструецца ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Мастачка прафесійна авалодала тэхнікай афорта, яна актыўна ўжывае колер, эксперыментуе з адценнямі, і гэта дазваляе ёй ствараць непаўторныя, нечаканыя работы. Творчасць Галіны Бадзяковай добра ацанілі на радзіме і за мяжой: яна ўдзельнічае ў міжнародных конкурсах і атрымлівае ўзнагароды, з'яўляецца членам Саюза мастакоў Украіны.
А ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва экспануецца выстаўка нямецкага мастака Зігмара Польке пад назвай "Музыка нявысветленага паходжання". Ён ужо пайшоў з жыцця, але пакінуў пасля сябе багатую спадчыну. Выкарыстоўваючы ў якасці фону для сваіх работ пледы, тканіны, плёнку, старонкі з часопісаў і буклетаў, ён адлюстроўваў праблемы сучаснага грамадства, звяртаўся да тэмы рэкламы, кіно. У Мінску можна пабачыць 40 работ творцы.