- Першы канцэрт запланаваны на 25 мая, і адбудзецца ён ва Уздзе - на радзіме маіх бацькоў, дзе з'явіўся на свет і я, бо акурат напярэдадні той падзеі маці паехала да бабулі. Другі канцэрт прысвячу жыхарам мястэчка Круглае на Магілёўшчыне, дзе прайшло маё дзяцінства. Усе нашы сваякі гралі ды спявалі- як жа тут не стаць артыстам? Усе песні, што пачуў ад маці, я з дзяцінства ведаў на памяць.
- Цяпер вас ведаюць нават не як парадыста, колькі як Галоўнага Дзеда Мароза: штогод вы ўдзельнічаеце ў навагоднім прадстаўленні ў Палацы Рэспублікі...
- За 17 гадоў дзедмарозаўскай кар'еры я зразумеў: гэты персанаж, насамрэч, папраўдзе педагагічны, калі можна так сказаць. Бо дзеці ўжо пазнаюць мяне без аніякага футра і посаха - проста па голасе! І дзеляцца сваімі таямніцамі, надзеямі, жаданнямі... Падмануць іх немагчыма!
- А што трэба дарослым?
- Найперш - добры настрой. Цяпер вучу новы маналог - гэткі музычны фельетон.
- Чарговую пародыю?
- Не толькі. Пародыі на беларускіх і расійскіх эстрадных мэтраў сабраны ў дваццаціхвілінную повязь "Сон парадыста". А тут хочацца чагосьці яшчэ, не зусім звычайнага... Лепей прыходзьце паслухаць!
Фота Юрыя ІВАНОВА