"Гэтае цудоўнае свята мастацтва сабрала на беларускай зямлі цэлае сузор'е выдатных майстроў, аб'яднаных імем праслаўленага музыканта сучаснасці Уладзіміра Співакова", - гаворыцца, у прыватнасці, у прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што важнае прызначэнне фестывалю - папулярызацыя лепшых дасягненняў сусветнага і нацыянальнага выканальніцкага майстэрства, падтрымка маладых талентаў, станаўленне і павышэнне іх прафесіяналізму. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што такая творчая акцыя будзе незабыўным падарункам для знаўцаў класічнай музыкі.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў удзельнікам фестывалю натхнення, яркіх уражанняў, поспехаў у высакародных пачынаннях, шчасця і дабра.