Памятнымі медалямі да 10-годдзя Саюзнай дзяржавы былі ўганараваны заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Любоў Румянцава, акцёры Уладзімір Грыцэўскі, Вера Палякова-Макей, Анатоль Цярпіцкі і Пётр Юрчанкоў-старэйшы.
Адзначаючы творчыя дасягненні і вялікі асабісты ўклад акцёраў у справу ўмацавання дружбы і братэрства паміж нашымі краінамі, Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін, які прысутнічаў на ўрачыстасцях, падкрэсліў, што высокае мастацтва, і тэатр у прыватнасці, заўсёды з'яўлялася магутным штуршком да духоўнага самаўдасканальвання любога чалавека, незалежна ад яго сацыяльнага статуса і месца жыхарства. А генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Замяталін, у сваю чаргу, зазначыў, што Тэатр-студыя кінаакцёра і надалей будзе адпавядаць патрабаванням і інтарэсам сучаснага гледача.