У снежні мінулага года "першай ластаўкай" сталася пастаноўка на Малой сцэне тэатра Кацярынай Аверкавай "Зімы" Я.Грышкаўца. А неўзабаве, 21 чэрвеня, яшчэ адна прадстаўніца плеяды маладых - Кацярына Агароднікава прадставіць гледачам сваю прэм'еру. Як абяцаюць купалаўцы, "Тэатраманія", пастаўленая паводле п'есы "Lattice and Lovage" Пітэра Шэфера, станецца гісторыяй аб тым, наколькі прыцягальны свет фантазій і мрояў, і што можа здарыцца, калі глеба пад нагамі аднойчы стане тэатральнай сцэнай. Сцэнаграфію і касцюмы да спектакля стварыла Вольга Мацкевіч. Галоўнымі ж "тэатраманамі" - чытай: выканаўцамі роляў у спектаклі - стануць вядучыя акцёры старэйшага і сярэдняга пакаленняў купалаўцаў Георгій Маляўскі, Уладзімір Рагаўцоў, Зоя Белахвосцік, Алена Сідарава і Вольга Няфёдава.
Ул. інф.