У конкурсе могуць браць удзел метадысты, клубнікі, бібліятэкары, музейшчыкі, выкладчыкі школ мастацтваў - карацей, усе работнікі культуры. Зрэшты, першыя работы ўжо дасланы!
Лепшыя сцэнарыі будзем штомесяц змяшчаць у пастаяннай укладцы да "К" - "Куфры-радцы" пад ужо знаёмай вам рубрыкай "Сцэнарны партфель". Крытэрыі адбору: якасць, выкарыстанне мясцовага матэрыялу, надзённасць, выхаваўчы і пазнаваўчы аспекты.
Узнагарода для лепшых аўтараў - публікацыя ў "К" пра крэатыўныя формы дзейнасці таго культработніка, што напісаў сцэнарый, пра работу ягонай установы і, канешне ж, гісторыю самой распрацоўкі. Вядома, як і ўсім сваім аўтарам, "сцэнарыстам" газета выплачвае ганарары, таму не забудзьцеся пазначыць неабходныя звесткі пра сябе (іх пералік - на стар. 16). Такім чынам, неўзабаве на газетных старонках будзе створана своеасаблівая "галерэя культработнікаў-крэатыўшчыкаў" праз рэпрэзентацыю іх твораў.
Наш адрас: 220013, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 77. Наша электронная скрыня: kultura@tut.by . Сайт газеты ў Інтэрнеце: www.kimpress.by.