А гэтых перамог было нямала: узнагародамі і заахвочваннямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2009 годзе былі адзначаны 326 навучэнцаў і 38 калектываў мастацкай творчасці. Звесткі пра ўсіх іх занесены ў адпаведны банк даных .
Ва ўрачыстай атмасферы лаўрэатам былі ўручаны дыпломы, пасведчанні і нагрудныя знакі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. А ў сваім прывітальным слове міністр культуры падкрэсліў, што з гэтага моманту для іх пачынаецца новы жыццёвы этап, які будзе вымагаць пастаяннага імкнення да ўдасканалення і ўласнага развіцця - толькі так можна будзе годна падтрымліваць сваё высокае званне лаўрэатаў фонду.
Т.К.
На здымках:
у зале Гарадской Ратушы;
моладзь вітае Ніна Мазай.