Экспазіцыя адкрылася днямі ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Яна прадстаўляе арыгіналы дакументаў, якія вырашалі лёс народаў, асабістыя рэчы вядомых маршалаў, сяржантаў, іх адзенне, сцягі вайсковых фарміраванняў, баявыя трафеі. Святочны салют у Дзень Перамогі жыхары і госці Мінска ўбачаць пад гукі класічнай музыкі: граць будзе зводны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Дзве гадзіны прадоўжыцца канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі ля Нацыянальнай бібліятэкі. Каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета адбудзецца баль "Майскі вальс", шырокамаштабныя ўрачыстасці чакаюцца на праспекце Пераможцаў. Як паведаміў начальнік упраўлення культуры Мінскага гарвыканкама Уладзімір Карачэўскі, усяго ў сталіцы ў святочныя дні чакаецца 56 культурных мерапрыемстваў.