З названых сродкаў Br239,855 млн. будзе выплачана ў выглядзе прэмій і стыпендый лаўрэатам міжнародных і нацыянальных фестываляў і конкурсаў. На выплату прызавых фондаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю", Рэспубліканскай музычна-тэарэтычнай алімпіяды, Х Міжнароднага конкурсу юных кампазітараў імя Ю.У. Семянякі, IV Міжнароднага конкурсу піяністаў "Мінск-2010" і іншыя мэты, звязаныя з забеспячэннем дзейнасці фонду, накіравана Br219,326 млн. Гэтае Распараджэнне дасць магчымасць забяспечыць адрасную дзяржаўную падтрымку лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі, стварыць спрыяльныя ўмовы для пошуку, станаўлення і развіцця юных талентаў.
Паводле паведамленняў Прэсслужбы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь