На ўзнагароду намініраваны народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў - за серыю твораў "Палітра майго часу"; стваральнікі помніка Янку Купалу ў Маскве - архітэктар Юрый Грыгор'еў і скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія - і помніка Аляксандру Пушкіну ў Мінску - архітэктар Юрый Грыгор'еў, скульптары Юрый і Рыгор Арэхавы; народныя мастакі СССР Сяргей і Аляксей Ткачовы - за цыкл жывапісных карцін "Родная зямля" . Цяпер рашэнне Экспертнага савета перададзена ў Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы, а потым - на зацвярджэнне Вышэйшым Дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы. Уручэнне прэмій адбудзецца ў 2010 годзе на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".