Намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Іван Багатка зазначыў,што з вялікім узрушэннем мы адзначаем знамянальную падзею для Піншчыны, Берасцейшчыны і ўсёй краіны, напоўненую духам годнасці за нашу таленавітую зямлячку. Асаблівая ўвага была нададзена вёскам Рудка, Велясніца, Парэчча, з якімі давялося бліжэй пазнаёміцца пад час урачыстасцей на малой радзіме Янішчыц, дзе бяруць пачатак вытокі, што жывілі талент нашай “ясяльдзяначкі”.
Пачалося падарожжа па мясцінах, дзе памятаюць дзяцінства і юнацтва творцы. Да акенцаў асірацелай бацькоўскай хаты Янішчыц у вёсцы Рудка былі ўскладзены кветкі. Яшчэ адна памятная падзея чакала ў Парэцкай школе, дзе вучылася і рабіла першыя крокі да майстэрства слова будучая “палеская ластаўка”. Вось ужо дзесяць гадоў тут існуе літаратурны музей, якім кіруе жыхарка вёскі, знаўца жыцця і творчасці паэтэсы Антаніна Сідарук. Сёлета рашэннем Брэсцкага аблвыканкама навучальнай установе прысвоена імя Яўгеніі Янішчыц, пра што будзе нагадваць мемарыяльная дошка, якую адкрылі пад час урачыстасцей.
Узнёслы і разам з тым гаркотны настрой яднаў прысутных на паэтычнай вечарыне “Каб застацца ў нязменнай любові — табе”, што адбылася ў Велясніцкім сельскім клубе. У паэзіі, музыцы, фотамастацтве, успамінах маляваўся натхнёны і трагічны вобраз сапраўднай творцы.
Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ
Пінск
На здымку: сын Я.Янішчыц Андрэй
падносіць дар музею паэтэсы.
Фота аўтара
Пінск
На здымку: сын Я.Янішчыц Андрэй
падносіць дар музею паэтэсы.
Фота аўтара