— Вы праводзіце оперныя фестывалі, дырыжыруеце па ўсім свеце, асабліва часта — у Германіі. Ці адчуваеце вы розніцу ў выкананні класічных опер прадстаўнікамі розных нацыянальных культур?
— Музыканты ўсяго свету — гэта адна сям’я. Але ж члены адной сям’і не могуць быць абсалютна падобныя адзін на аднаго. Нават блізняты — і тыя маюць кожны свой характар. Так і ў музыцы, дзе вельмі запатрабавана індывідуальнасць, і найперш — нацыянальная. Мова музыкі — гэта мова міру, мы разумеем адзін аднаго без слоў. І чым больш мы будзем размаўляць на гэтай мове, тым больш у свеце будзе міру, шчасця, радасці.
Надзея БУНЦЭВІЧ