Саветнік прадстаўніцтва пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Андрэй Брыгадзін распавёў аб праектах у сферы культуры, якія плануюцца да ажыццяўлення ў рамках супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй у будучым годзе. Сярод іх — рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя для школьнікаў “Творчасць юных”, Фестываль творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы. Размова ішла і пра прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне культуры і мастацтва.
Было ўзнятае таксама пытанне аднаўлення гістарычных будынкаў Куцеінскага манастыра, што ля Оршы. Па выніках сумеснага выязнога пасяджэння Міністэрствам культуры разгледжаная канцэпцыя аднаўлення манастыра, папярэдне ўзгодненая для далейшага праектавання. Ужо выдадзены дазвол на выкананне праектных работ, а таксама з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук прапрацаванае пытанне правядзення работ па археалагічным даследаванні тэрыторыі манастыра.