Здаецца, у вёскі звычайная гicторыя. У XVII ст. Крывiчы знаходзiлicя ў Слуцкiм павеце Мiнскага ваяводства. У 1606 годзе тут жыло 455 жыхароў. У 1795 годзе гэта была маёмасць князя Радзiвiла. У той час у Крывiчах налiчвалася 377 сялянскiх душ. У 1834 годзе сяло Крывiчы знаходзiлася ў складзе маёнтка Красны Ракаў. А яго ўладальнiкам тады быў князь Вiтгенштэйн. З 1838 года Крывiчы — у арэндзе памешчыка В.Бумарына. У 1884-м тут адчынiла свае дзверы школа граматы, у якой навучалiся 42 хлопчыкі i ўсяго адна дзяўчынка. У тым жа годзе ў Крывiчах, паводле архiўных даных, жылi 1018 жыхароў, было 98 двароў.… У першай чвэрці ХХ ст. ваеннае лiхалецце закранула таксама i вёску Крывiчы. Пад час Грамадзянскай вайны з лiку мясцовых сялян быў арганiзаваны атрад для барацьбы з польскiмi легiянерамi, якiя адказалi непакорным вяскоўцам жорсткасцю: вёска апынулася сярод агню…
На могiлках у Крывiчах, дзе некалi стаяла зруйнаваная пасля рэвалюцыi царква, сёння можна ўбачыць тры прыгожыя драўляныя крыжы, да якiх прыходзяць людзi — памалiцца, прынесцi аброк у выглядзе ежы. Звяртае на сябе ўвагу тое, што на рэлiгiйныя святы крыжы заўсёды ўпрыгожваюць тканымi ручнiкамi (пра гэтую традыцыю, што і па сёння жыве на Салігоршчыне, “К” пісала ў № 24). Чаму яны так цiкавяць людзей? Менавiта крыжы нагадваюць пра тое, што калiсьцi тут, на iх месцы, стаяла царква. На крыжы, акрамя ручнiка, можна ўбачыць iкону. Поруч кожнага з іх знаходзіцца стол, куды кладуць ежу цi iншыя ахвяраваннi. Крыжы, як i сталы,
абноўлены яркай фарбай i накрыты абрусам, што надае iм своеасаблiвы святочны выгляд. Па словах сялян, да крыжоў яны часцей прыходзяць абракацца на Радаўнiцу i Тройцу.
Але акрамя гэтых крыжоў, што прыцягваюць да сябе ўвагу, трэба адзначыць адну асаблiвасць: асобную ролю ў выкананні мясцовых абрадаў выконваюць старыя камянi, што засталiся ад падмурка былой царквы. Iх вяскоўцы накрываюць у святочныя днi белымi тканiнамi — з кветкамi цi без iх. Лiчыцца, што гэтыя камянi могут паспрыяць лепшай долi, увогуле змянiць лёс чалавека. Сёння побач з крыжамi знаходзiцца будынак новай каплiцы.
Валерый ШАЙТАР
На здымках: будынак новай каплiцы на могiлках вёскі Крывiчы;
камянi царкоўнага падмурка і цяпер сяляне накрываюць тканiнамi.
Фота аўтара