Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Арабскі рытм, усходні танец
З 21 па 28 кастрычніка ў Беларусі прайшлі Дні культуры Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Яны былі прымеркаваны да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж нашай краінай і ААЭ.
Шлягер высокай пробы
Заўтра ў Магілёве ў Палацы культуры вобласці адбудзецца закрыццё Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер”. На працягу тыдня магілёўцы маглі выбіраць з нізкі канцэртаў імпрэзы на свой густ і перавагу.
Абліччы страчаныя і вернутыя
Жыццёвая драма гэтых творцаў у тым, што яны сэрцам і розумам прынялі ідэі рэвалюцыі і пабудовы новага, справядлівага грамадства, дзе па вызначэнні немагчымыя гвалт і эксплуатацыя, а потым сталі ахвярамі рэжыму, усталяванага ў выніку той рэвалюцыі. Асэнсаваць лёсы рэпрэсіраваных беларускіх літаратараў дапамагае выстава-мемарыял “Страчаныя абліччы”, што праходзіць у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
Старажытнасць як цэ­лас­ны аб’ект
Не так даўно Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны “Праект зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Навагрудка”. Даволі грунтоўны дакумент, падрыхтаваны праектным філіялам ААТ “Белрэстаўрацыя” на замову аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама, прызначаны вытлумачыць, як месцічы старадаўняга горада павінны абыходзіцца са сваёй багатай спадчынай. Пытанне толькі ў тым, наколькі гэта ўсё ўвасобіцца ў жыццё.
У прад­чу­ван­ні кінаадкрыццяў
3 ліс­та­па­да рас­пач­нец­ца да­ўно ча­ка­ны гур­ма­на­мі ты­дзень доб­ра­га кі­но з уся­го све­ту. Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад” аб­яцае шмат не­спа­дзя­ва­нак і но­вых ура­жан­няў. Ад­ным з ад­крыц­цяў мо­жа стаць і фі­льм “За­ўтра” ма­ла­дой бе­ла­рус­кай рэ­жы­сёр­кі Юліі Ша­тун (на фота), які тра­піў не то­ль­кі ў на­цы­яна­ль­ную пра­гра­му, але так­са­ма і ў міжнародны кон­курс “Ма­ла­досць на мар­шы”. Упершыню за ўсю гісторыю форуму туды ўключана айчын­ная стуж­ка.
Што такое “атмасферны” музей?
Брэстчына: выязное пасяджэнне рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці У гэтую паездку я выпраўляўся як вясковец-хутаранін на кірмаш: з неўтаймоўным жаданнем прывезці “поўны воз” ідэй ды ўражанняў, каб на доўгую зіму хапіла для разваг, супастаўленняў і аналізу сітуацыі, якая склалася на сёння ў клубнай рабоце. Сябры савета, што, як вядома, дзейнічае пры Міністэрстве культуры, працавалі гэтым разам на Брэстчыне. На прыкладзе чатырох раёнаў вобласці даследавалі дзейнасць клубнікаў, каб падрыхтаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні справы ў самых розных яе кірунках.
По­гляд не­зна­ёмца
Пра­гра­май най­леп­шых айчын­ных спек­так­ляў Belarus Open за­вяр­шыў­ся на мі­ну­лым тыд­ні Між­на­род­ны фо­рум тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва TEART. Сё­ле­та па­гля­дзець бе­ла­рус­кую пра­гра­му пры­еха­лі ка­ля 30 за­меж­ных гас­цей: рэ­жы­сё­ры, дра­ма­тур­гі, кры­ты­кі, прадзю­са­ры з Гер­ма­ніі, Да­ніі, ЗША, Ізра­іля, Іспа­ніі, Літ­вы, Мал­до­вы, Ні­дэр­лан­даў, Поль­шчы, Рас­іі, Сла­ва­кіі, Сла­ве­ніі, Укра­іны, Фін­лян­дыі, Фран­цыі, Хар­ва­тыі і Эсто­ніі. “К” па­пра­сі­ла Цій­та ПА­ЛУ, мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка “Ва­не­муй­нэ” ў Тар­ту, рас­па­вес­ці пра пер­шыя ўра­жан­ні ад зна­ёмства з на­шым тэ­атрам.
У галаве і ў шуфлядах ТEARTа
Тэатр можа і павінен быць розным — гэту думку з году ў год узнімае і даказвае Міжнародны форум тэатральнага мастацтва TEART. Сёлета ён прайшоў у сёмы раз, узяўшы за слоган фразу “Тэатр у тваёй галаве”. Ці спраўдзіліся надзеі на інтэлектуальны ўхіл — тую самую “галаву”? Тым больш, што ў пачатку фестывалю (у яго, зноў-такі, “галаве”) стаяла сёлета не беларуская праграма, як раней, а міжнародная.
“Сумую па паху лазы”
Тэма ўзаемадзеяння кіраўніцтва раёна і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — бясконцая ды надзвычай паказальная. Асабліва калі ўзаемадзеянне гэтае — узаемакарыснае, заснаванае на двухбаковым паразуменні. “К” пісала неяк, што менавіта ў такім шчыльным творчым саюзе дзейнічаюць работнікі культуры Глыбоччыны. Старшыня мясцовага райвыканкама Алег Морхат — аўтар многіх культурных пазабюджэтных праектаў, скіраваных на стварэнне станоўчага іміджу раённага цэнтра. Спачатку ўзніклі рэкламныя банеры ля горада, якія распавядалі пра тутэйшыя брэнды: “Вішнёвы фэст”, згушчонку, унікальныя абрады. Праект аказаўся доўгатэрміновым.
“Яна ву­чыць, але не па­ву­чае”
“На­ступ­ны пры­пы­нак — “Кар­цін­ная га­ле­рэя”, — звык­ла чу­юць па­са­жы­ры га­рад­ско­га аўто­бу­са. І кож­ны раз гэ­тыя сло­вы гу­чаць як за­пра­шэн­не. Ці то­ль­кі мне так зда­ецца? Але амаль ва ўсіх, хто вы­хо­дзіць на тым пры­пын­ку, я ча­му­сь­ці ба­чу ама­та­раў вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва.
Гітарыст, які грае ўсім целам
Беларусі грэх скардзіцца на адсутнасць прыкметных гітарыстаў, але толькі два, з майго пункту гледжання, змаглі стаць шырока вядомымі за межамі краіны. Гэта Віктар Смольскі, які зрабіў паспяховую кар’еру на Захадзе, і, безумоўна, Валерый ДЗІДЗЮЛЯ. Вазьму на сябе смеласць сцвярджаць, што, калі браць у сукупнасці напрамкі, у якіх музыкант рэалізуе свае таленты, ён — выканаўца-інструменталіст № 1 фольку, этнікі і ф’южна на ўсёй постсавецкай прасторы. Віртуоз, прамы і шчыры чалавек, які ведае сабе цану, сёння гасцюе ў “К”.
Дождж, ка­ме­ра, па­го­ня
Звы­чай­на кі­наз­дым­кі пра­хо­дзяць ка­лі не ў па­ві­ль­ёнах, то дзе­сь­ці ў за­кры­тых, ма­ла­люд­ных мес­цах. Але мне па­шан­ца­ва­ла на свае во­чы пан­азі­раць, як на мін­скай ву­лі­цы Ра­там­скай ка­ман­да “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма” зды­мае па­го­ню для стуж­кі “Не гу­ль­ня”. Вы­бар пля­цоў­кі не­вы­пад­ко­вы: мес­ца шмат, не пе­ра­шка­джа­юць ні ма­шы­ны, ні мясц­овыя шка­ля­ры. То­ль­кі над­вор’е кры­ху пад­вя­ло — не­ча­ка­на ста­ла ве­ль­мі хо­лад­на і па­чаў­ся дождж.
Дом як экс­па­нат
Ка­лі ад­кры­ецца Му­зей гіс­то­рыі Ві­цеб­ска­га на­род­на­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча і ча­му ту­ды па­едуць лю­дзі з уся­го све­ту — па­ці­ка­ві­ла­ся “К”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»