Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Быццам на юбілей сваяка…
У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка” 8 ліпеня прайшло традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі”, прымеркаванае сёлета да юбілею Песняра. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, як заўсёды, падрыхтаваў адмысловую разнастайную праграму, а гасцямі свята сталі не толькі жыхары нашай краіны, але таксама сябры музея з замежжа.
Квэстам квэст
Свята ў Александрыі — годная пляцоўка для правядзення самых розных мерапрыемстваў, якія знітоўваюць традыцыі і сучаснасць, наладжваюць сувязь паміж пакаленнямі і абуджаюць у моладзі цікавасць да шчырай і жывой нацыянальнай культуры.
Адрадзіць малую радзіму
“Беларускі народ высока цэніць мір і дабрабыт на роднай зямлі…” — гэтыя словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі падчас Купальскага свята ў Александрыі, сталі дакладным эпіграфам для маштабнага двухдзённага мерапрыемства і займелі далейшы лагічны працяг у выснове Кіраўніка дзяржавы: неабходна адраджаць малую радзіму, каб суладна працаваць, сустракаць добрых сяброў і радавацца жыццю.
Каля 800 выданняў — у дар бібліятэкам Ірака
11 ліпеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала камплект выданняў у дар Пасольству Рэспублікі Ірак у Рэспубліцы Беларусь.
Дарога да самой сябе
Чаму артыстам не трэба нічога баяцца на сцэне і што рабіць дома, каб не сумаваць падчас святкавання дзвюх круглых дат — 55-годдзя з дня нараджэння і 35-годдзя творчай дзейнасці — мы пагаварылі з актрысай Коласаўскага тэатра Святланай Жукоўскай.
Перспектывы музея “на выселках”
15 ліпеня — чарговая гадавіна Грунвальдскай перамогі, якая спыніла тэўтонскі націск на славянскі ўсход і стала адной з перадумоў Залатога веку беларускай (ліцвінскай) дзяржаўнасці. Гэта добрая нагода паразважаць пра ролю ваенна-палітычнага чынніка ў нашай гісторыі, пра тое, як жыццё на еўрапейскім скразняку, на скрыжаванні ваенных дарог паўплывала на фарміраванне беларускага соцыуму і беларускай ментальнасці.
Спявалі дзеці на віцебскай планеце
Кожны “Славянскі базар у Віцебску” мае свае адметнасці. Сярод асаблівасцяў цяперашняга ХХVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў — наданне асаблівай увагі дзецям і, шырэй, узрошчванню юных талентаў.
46 кніг за раз. Вось гэта чытач!
На пытанні “К” адказвае дырэктар Зэльвенскай райбібліятэкі Святлана ЖАМОЙЦІНА Па выніках сёлетняга рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” гэтая ўстанова сярод гарадскіх і раённых заняла першае месца ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”. Супрацоўнікі стварылі базу даных па Ганненскім кірмашы, каб брэнд раёна і надалей развіваўся на гістарычнай аснове. Але гаворка са Святланай Жамойцінай — не толькі пра гэта. Мы паспрабавалі акрэсліць з ёй якасці ды ўменні, што вызначаюць прафесіяналізм бібліятэкара.
Еўрапейскае паветра “Кінемо”
Вечар. У паветры разліты водар ліпы — ажно ў роце соладка. Я ляжу на траўцы пад пледам і гляджу кіно. Гучыць музыка, побач са мной атрымоўвае асалоду ад прагляду прыемная публіка. Хтосьці п’е гарбату, хтосьці есць марозіва. А літаральна ў некалькіх кроках ад месца, дзе ўсё гэта адбываецца, ідзе будзённае гарадское жыццё. Праект “Кінемо” ўжо пяты год ажыўляе летні Мінск праз паказы нямога кіно пад жывую музыку. Месца, дзе цябе накрывае адчуванне еўрапейскай культурнай сталіцы — утульны дворык Музея-майстэрні Заіра Азгура. Арганізатары культурна-асветніцкага “прарыву”: праект Cinemascope — Вольга Надольская і Гера Глік ды Асацыяцыя беларускіх кампазітараў у асобах Віталя Дарашука і Вольгі Падгайскай.
Методыка “Метаду”: выціснуць “усе сокі” і атрымаць асалоду
У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры 6, 7 і 8 ліпеня пры поўных аншлагах прайшла прэм’ера спектакля “Метад”. Рэжысёр — леташні выпускнік Акадэміі мастацтваў Віталь Краўчанка. Сусветна вядомая п’еса іспанскага (каталонскага) драматурга Жардзі Гальсерана, напісаная ў 2003-м, у Беларусі ўвасоблена ўпершыню.
Летапісец міжволі
На стогадовай даўніны здымках — местачковыя ландшафты, пазнавальныя помнікі архітэктуры, побытавыя замалёўкі, твары дзятвы… Фота эмацыйна нейтральныя, аўтар яўна імкнуўся фіксаваць, а не ствараць рэчаіснасць. Але відавочна, што па той бок камеры было цікаўнае і назіральнае вока, якое ўмее бачыць хараство. І хіба асобныя дэталі нагадваюць пра той час, калі з’явіліся гэтыя кадры — у самы разгар першай жахлівай вайны ХХ стагоддзя.
Князі выбіралі лепшае
У мінулым годзе падчас археалагічных работ, якія праводзіліся на месцы палаца князёў Святаполк-Мірскіх у Міры, знайшлі некалькі кавалкаў фаянсавай талеркі. Для навукоўцаў гэтага было дастаткова, каб з упэўненасцю сказаць, што апошнія гаспадары замка карысталіся посудам англійскай мануфактуры, набытым у Адэсе. Уся гэтая інфармацыя тоілася ў падглазурным штампе і надпісе на донцы.
Жаночае хараство балота
Жаночае хараство балота Мяне нярэдка запытваюць: як ты, Алесь, дайшоў да такога жыцця, што стаў натхняцца балотам? А ўласна — чаму не? Балота глыбока ўнуранае ў народную падсвядомасць. Нехта і наогул лічыць яго нацыянальным брэндам. А якія ў слова “балота” ў нашай мове ёсць каларытныя сінонімы: дрыгва, багна, твань, морач, дрыдзя, коржава, гало, дыхля, патрапеча, багрына, тань, выр… Паэзія! Вось і мяне гадоў гэтак пяць таму нешта ўскалыхнула на стварэнне серыі жывапісных твораў “Песні дрыгвы”. І яно нядзіўна: “Мы жывем каля балотаў // як каля свайго мінулага…” — пісаў у адным вершы Віктар Шніп.
Як заваяваць грантадаўцу?
Зрабіць свой арыгінальны і цікавы праект — а пасля і зарабіць на гэтым — сёння цалкам магчыма. Прычым, не толькі ў сталічных ці абласных цэнтрах Беларусі. Праектную “дзялянку” паспяхова асвоілі і агорваюць шматлікія ўстановы культуры краіны, маючы ад гэтай дзейнасці неблагую “капейчыну”.
Для Дзядзькі Вані шоу працягваюцца
Мабыць, Іван Вабішчэвіч, яшчэ вядомы перш за ўсё пад сцэнічным псеўданімам Дзядзька Ваня, — самы ласы ў айчынным шоу-бізнесе на розныя замежныя музычныя спаборніцкія тэлепраекты. Што так вабіць у іх лідара гурта “Дзядзька Ваня і пляменнікі” (былы OneHellThing), чаго ён хоча дамагчыся, удзельнічаючы ў такіх шоу, мы і паспрабавалі высветліць.
Першае Гран-пры — наша!
13 ліпеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўрачыста адкрыў ХХVI Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, мерапрыемствы якога пачаліся яшчэ з панядзелка. На гала-канцэрце адкрыцця прысутнічалі высокія госці з Расіі, Малдовы, Казахстана, Грузіі.
“Местачковы” брэнд
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Краіна мястэчкаў Анатоля Каплана”. Чым яна цікавая? Каб адказаць на пытанне, трэба згадаць, што нашы мястэчкі ў мінулым мелі непаўторны прывабны каларыт. Тут мірна суіснавалі саслоўі, нацыянальнасці і канфесіі, развіваліся рамёствы і гандаль, самыя розныя мовы і культуры. Тут быў адметны і вякамі ўсталяваны побыт. Сёе-тое засталося і па сёння. Словам, мястэчка — гэта мікрамадэль Беларусі, наш гістарычны брэнд.
Пра мядовы настрой, еднасць клубнікаў ды фермера і шпацыр з Песняром
Штосьці мала ў рэдакцыйным партфелі інфармацый з нашых раённых музеяў. Няўжо захавальнікі памяці такія сарамлівыя? І раптам навіна з Брагіна. Мясцовы гістарычны музей з карціннай галерэяй, які апрача сваёй асноўнай навукова-даследчай ды экспазіцыйнай дзейнасці займаецца яшчэ і адмысловымі тэатралізацыямі, рыхтуе чарговую, чацвёртую па ліку, дзею. Яна гэтым разам будзе прысвечана 870-годдзю гарадскога пасёлка. Як паведамляе “К” выконваючая абавязкі кіраўніка ўстановы Надзея Мялешка, наведвальнікі музея ўбачаць тэатральную замалёўку пра міфічных істот: дамавіка, лазніка, вядзьмарку… Прычым расповед пра гэты незвычайны народ будзе весціся на падставе фактаў, сабраных музеем у вёсках раёна. Так што характарыстыкі ў міфічных асоб — вельмі адрасныя. (Аказваецца, асабліва падступныя на Брагіншчыне — вядзьмаркі.) У дзеі будуць браць удзел усе пяць музейных супрацоўнікаў. Нават тыя, хто ў дэкрэтным адпачынку. Вось гэта, я разумею, самаахвярнасць!
Рамонт працягваецца
У № 46 “К” за 2015 год быў апублікаваны артыкул Яўгена Рагіна і Канстанціна Антановіча “Пакуль гарыць Свяча?..” У гэтай публікацыі, якая з’явілася пасля журналісцкага аўтатура па ўстановах культуры Бешанковіцкага раёна, быў выказаны шэраг крытычных заўваг, у тым ліку і па нездавальняльных тэмпах рамонту матэрыяльнай базы. Артыкул быў накіраваны на рэагаванне кіраўніцтву Бешанковіцкага раёна.
Настаўнік жыцця і заўсёдны Дзед Мароз
Многія яго вучні значна пераўзышлі настаўніка паводле сваёй вядомасці. Сярод іх — легенда рыжскага нефармальнага мастацтва Сямён Шэгельман, знаны ізраільскі творца Іосіф Капелян, мэтры беларускай графікі Георгій Паплаўскі, Людвіг Асецкі і Леанід Марчанка. І гэта далёка не поўны спіс тых, хто ў значнай меры абавязаны сваім асобасным і творчым станаўленнем сціпламу настаўніку мастацкай студыі пры Доме піянераў — дарэчы, доўгі час адзінай ва ўсім Бабруйску. За чвэрць стагоддзя выхаванцамі Барыса Бяляева пабывалі тысячы дзяцей, і ў гэтай студыі яны вучыліся не толькі маляваць, але найперш разумець і любіць мастацтва ды прыўносіць творчы пачатак ва ўсё, што ім даводзілася рабіць у жыцці.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»