Як паведамляюць у Савеце міністраў краіны, у арганізацыйны камітэт таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
Задача яго — зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і ўвасабленні свята беларускага кнігадрукавання ды яго рэалізацыя. Як пазначана ў дакуменце: “Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму аказваць садзейнічанне рэспубліканскаму арганізацыйнаму камітэту ў падрыхтоўцы і правядзенні названых мерапрыемстваў”. Фінансаванне арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, ажыццяўляць у рамках сродкаў, прадугледжаных рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт іншых крыніц.