Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У Новай крэатыўнай эканоміцы
30 верасня — 2 кастрычніка ў Магілёве праходзіць ІІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Тэма сёлетняй імпрэзы — “Музей у новай крэатыўнай эканоміцы”. Дэвіз — “Разбураючы стэарэтыпы, пераадольваючы кансерватызм”.
Пасля Ватыкана — Мінск
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылі выставу твораў царкоўнага мастацтва XVII — XXI стагоддзяў “Свет нябесны на зямлі”. Па словах гендырэктара НММ Уладзіміра Пракапцова, знамянальна, што выстава праходзіць у Год культуры ў Беларусі, і ў Год міласэрнасці, які абвясціў Папа Рымскі Францыск.
Кніга з друкарні Собаля
Музей гісторыі Магілёва пабагацеў на кнігу “Новы запавет з Псалтыром”, выдадзеную ў 1652 годзе ў друкарні Куцеінскага манастыра (пад Оршай).
Кропка ў справе Шыфрына
“К” ужо неаднойчы пісала пра тое, як воляю выпадку паспрыяла ў пошуках праўды пра лёс Іосіфа Цыпіна — роднага дзядзькі вядомага расійскага артыста Яфіма (Нахіма) Шыфрына. Цыпін сустрэў Вялікую Айчынную вайну ў 333-м палку Брэсцкай крэпасці (там жа, дарэчы, служыў і старэйшы брат колішняга прэзідэнта Грузіі Эдуарда Шэварнадзэ). Пра перыпетыі лёсу родзіча Шыфрына — у матэрыяле Юрыя Чарнякевіча, які выйшаў у красавіку 2015-га. Амаль праз год гэты нумар газеты мы перадалі Яфіму Залманавічу, а літаральна днямі ён наведаў з канцэртам сам Брэст, вядома, не абмінуўшы мемарыяльны комплекс. Шыфрын пабываў на месцы, дзе размяшчаўся згаданы полк, пабачыў у музеі асабістую справу Цыпіна, цяпер ведае, што яго дзядзька ўдзельнічаў у рукапашным баі на плошчы перад цяперашняй царквой, а загінуў у лагеры для ваеннапалонных каля Бялай-Падляскі. Паведаміўшы пра сваё наведванне музея, Шыфрын добрым словам згадаў і дапамогу газеты.
Ай ды Таня! Ай ды Тома!
Сённяшняя публікацыя цалкам прысвечана культуры Кобрыншчыны. У раёна — унікальная гісторыя, гэткая ж і культура. І кіруе аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі даўні эксперт рэдакцыі Надзея Жук. Мы трохі засумавалі, калі даведаліся, што на час нашага прыезду будзе яна па неадкладных справах у Пінску. Але па факце сумаваць не было і калі. Кожная сустрэча з работнікамі культуры аказалася настолькі фактурнай і ёмістай, што толькі паспявай-запісвай.
Наш прадзюсар... у Пекіне
Па нашай просьбе беларускі прадзюсар і кампазітар Яўген Алейнік, які цяпер працуе ў Кітаі, апавёў газеце пра адметнасці тамтэйшага музычнага рынку і сферы пошуку новых творчых сіл для азіяцкага шоу-бізнесу.
Між цэнтрам і перыферыяй
“Месяц фатаграфіі ў Мінску — 2016” значна панізіў градус пафасу і замацаваў “тылы”. Сёлета асноўная выстава-праграма фестывалю, якая размясцілася ў ангары арт-прасторы “ЦЭХ”, займела не толькі архітэктурнае рашэнне, але і тэматычны фокус. “Цэнтр/перыферыя” — гэта не толькі геаграфічная пазіцыя, якая мае на ўвазе разнастайнасць “паходжання” праектаў. Перад намі спроба пабудовы новай ментальнай сістэмы каардынат, дзе фігуры цэнтру і перыферыі вызначаюць аўтары праектаў. Аўстралія для іранцаў? Беларусь у аб’ектыве палякаў? Тут, як кажуць, з якога боку паглядзець…
Мастыхін-агляд: выбар выстаў верасня ад Аляксандра Сяліцкага
У культурным жыцці сталіцы канец лета — пачатак восені быў багатым на юбілейныя выставы. Барыс Аракчэеў, Георгій і Наталля Паплаўскія, Ягор Батальёнак… Творчасць гэтых майстроў, разнастайных і самабытных, — адметныя старонкі развіцця айчыннага мастацтва. Па просьбе "К" выбарку выстаў верасня зрабіў мастак, культуролаг, мастацтвазнаўца Аляксандр Сяліцкі.
Падлік ягадак і святы
Калі па матэрыялах штотыднёвай рубрыкі “На людным месцы” вывучаць геаграфію краіны, дык часам можна не далічыцца цэлых абласцей Беларусі. Сёння на нашай карце, складзенай паводле лістоў чытачоў, зусім няма Брэстчыны, Магілёўшчыны і, што ўжо не навіна, Гомельшчыны. “К” гэты факт вельмі турбуе. А вас, паважаныя чытачы з ліку кіраўнікоў сферы культуры названых абласцей?
Характэрная адметнасць Гродна
Мемарыял “Загінулым, але непераможаным воінам Беларускай памежнай акругі” быў узведзены і адкрыты 22 чэрвеня 2004 года ў памежным Гродне. Гэта чарговы доказ таго, што беларускія архітэктары, скульптары, мастакі і будаўнікі ўносілі і ўносяць свой уклад ва ўвекавечанне памяці, адвагі, мужнасці, стойкасці і гераізму савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. А сам мемарыял цяпер вылучаны на суісканне Дзяржаўнай прэміі.
“…Сон” для летняй ночы
5 кастрычніка на ХІ Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета адбудзецца сусветная прэм’ера чарговага беларускага твора, замоўленага арганізатарамі форуму. Аўтар новай сімфанічнай партытуры — наш 28-гадовы кампазітар Сяргей БАДАЛАЎ, які працягвае навучанне ў Польшчы і мае ўжо вялікі “паслужны” спіс, што пачынаецца з безлічы перамог на прэстыжных міжнародных конкурсах ды фестывалях.
І яго аўтограф на рэйхстагу
Cёння Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — адзін з найвядомейшых сімвалаў нашай сталіцы, адна з галоўных святыняў нашай дзяржавы. Да яго стварэння, фармавання фондаў, распрацоўкі экспазіцый, асветніцкай дзейнасці за дзесяцігоддзі спрычынілася мноства людзей. Сярод іх былі і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, у прыватнасці — Аляксандр Іосіфавіч Ульяновіч, які сёлета адзначае свой дзевяноста пяты дзень нараджэння. Адзінаццаць гадоў ён быў дырэктарам музея, пэўны час працаваў першым намеснікам міністра культуры БССР.
Палессе наклікала...
У “сталіцы” Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, прайшоў Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”.
Экспедыцыя па разнастайнасць
Па маім назіранні, беларуская аўдыторыя дзеліцца на пару катэгорый: на тых, хто не можа схадзіць на канцэрт Беёнсэ і “Ролінг Стоўнз” толькі таму, што яны ніколі не заязджалі ў Мінск і абласныя цэнтры ў рамках сусветнага туру, і тых, для каго культурны адпачынак у прынцыпе — з’ява маладаступная па эканамічных, геаграфічных ці сацыяльных прычынах. У некаторым сэнсе складаную сітуацыю вырашыў выпраўляць сталічны Маладзёжны тэатр эстрады, арганізаваўшы так званыя эстрадныя экспедыцыі ў нашы рэгіёны ў рамках Года культуры.
“Нягледзячы на подпіс, карціна сапраўдная...”
Сёння "К" працягвае распавядаць пра ўнікальную асобу ў гісторыі нацыянальнай культуры — Алену Аладаву.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»