Узнагароды ўручаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне, развіццё будаўнічай галіны, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці, сферы аховы здароўя, культуры і
спорту.
Сярод удастоеных ганаровых званняў — акцёр драматычнага тэатра і кіно Яўген Крыжаноўскі. Яму прысвоена званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь”. Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін уганараваны званнем "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь".