Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Беларускія прызы на "Гран-Пале"
Упершыню беларусам (мастачцы з Гродна Валянціне Шоба і гомельскаму скульптару Сяргею Парцянкову) прысудзілі прэмію Тэйлара ў час правядзення выстаўкі "Art Capital" на тэрыторыі комплексу "Гран Пале" ў Парыжы. Работы творцаў прадстаўлены ў экспазіцыі беларускага павільёна, які арганізавалі па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі пры садзейнічанні, у прыватнасці, Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны і Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі.
5 мазкоў і 20 мальбертаў
25 лістапада ў Наваполацкай дзіцячай мастацкай школе імя Івана Хруцкага мінская мастачка Рыма Карачан правяла майстар-клас па кітайскім жывапісе, якім даўно захапляецца. Тэхніка ўсходніх жывапісцаў досыць незвычайная. У аснове яе — пяць рухаў пэндзля: кожны мазок мае сваю энергетыку і адпавядае сутнасці агню, зямлі, дрэва, металу, вады. Так што карціну намалаяваць — што верш скласці. Ахвотных наведаць майстар-клас было шмат. Кіраўніцтва школы вырашыла запрасіць мастачку яшчэ раз.
Пасля форуму...
У Мінску завяршыўся ІІ Міжнародны маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі. Падрабязна пра яго вынікі і карысць для нашай тэатральнай прасторы — у наступных нумарах "К". А пакуль — некалькі кадраў з яркіх пастановак тыдня: на фота зверху — "Калігула" вільнюскага "No Theatre", злева — галоўны герой "Гамлета" Магілёўскага абласнога тэатра лялек (ІІІ месца форуму, у якім перамог эстонскі спектакль "Чысты розум/Укусі мяне") і "Любоў людзей" паводле п'есы нашага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага Кіеўскага акадэмічнага Маладога тэатра (ІІ месца).
Танцы пад “тру-ля-ля”
Пагаворым пра тое, чаго амаль няма. Маю на ўвазе высокую (падкрэсліваю — высокую) якасць клубных мерапрыемстваў. Не, належны ўзровень выступленняў нашых гуртоў, салістаў, вядучых, аніматараў, іншых самадзейных артыстаў пад увагу не бяру. Тут якраз — аніякіх прэтэнзій. Можна нават і больш сціпла, а то перад прафесіяналамі няёмка. Прэтэнзіі, і надзвычай сур’ёзныя, ёсць з прычыны адсутнасці прыстойных святла, узнаўлення і ўзмацнення гука, мультымедыйнага забеспячэння… А ўсё гэта і прынята называць матэрыяльна-тэхнічнай базай.
Што нельга выткаць?
Творчы капітал мастака складаецца з многіх чыннікаў, але, на маю думку, галоўныя з іх — наяўнасць адметнага стылю і тэмы, у якой творца дасведчаны і ў межах якой ён можа найлепш рэалізаваць сваю самасць. Менавіта распрацоўка ўласнага стылю і пошук сваёй тэмы — тое, чым мастак займаецца ўсё жыццё. А гэты набытак стварае яму творчае імя і глядацкую аўдыторыю.
Няма музея без інтэрактыву
Музей, мастацкая галерэя — гэта, у нейкім сэнсе, тое ж прадпрыемства. Хіба, што робіць яно не матэрыяльныя рэчы, а пастаўляе грамадзе відовішчы, ад якіх людзі маюць станоўчыя эмоцыі. Відовішча ў дадзеным выпадку — тавар. Які сэнс выпускаць тавар, што не мае попыту? Можа, мне і хацелася б займацца тым, што звыкла і зручна прадпрыемству, але мушу рабіць тое, што людзям патрэбна.
Да гісторыі праз паланэз
Сёлетняя восень аказалася як ніколі багатай на разнастайныя тэатральныя фестывалі і праекты. У Мінску завіравала сапраўднае тэатральнае жыццё. Усё гэта ў чарговы раз нагадала, што ў фестывальна-конкурсным працэсе, без якога цяпер немагчыма ўявіць развіццё мастацтва, павінен удзельнічаць і Новы драматычны, які ўжо самой сваёй назвай скіроўвае да пошукаў навізны, “разыначкі”, разнастайнасці.
Факт пра план, які не догма
Так, сённяшні артыкул — толькі пра культуру Бешанковіччыны. Між іншым паспрабуем адказаць, ці можна па адной установе культуры меркаваць пра стан культурных спраў усяго раёна. Распавядзем пры гэтым не толькі пра сельскія клубы, але і пра тое, чым адметны ў згаданай сферы раённы цэнтр. Загадзя праканстатуем: нашы высновы тут — неадназначныя.
Асяродак мастака: як не прамінуць пасланне
На мінулым тыдні ў Барысаве з’явіўся яшчэ адзін культурны асяродак — Карцінная галерэя Валерыя Шкарубы ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Каладзеева. Збор імянной галерэі слыннага майстра краявіду складаюць некалькі дзясяткаў карцін, якія мастак, ураджэнец Барысаўшчыны, падарыў сваёй малой радзіме. Як і абяцаў, дарэчы, у рамках “Экспрэс-тура з V.I.P.-земляком” на старонках “К” сёлета.
Штампы — не штампы, але…
Гэтымі днямі ў Беларусі адзначаецца 85-годдзе з Дня нараджэння знакамітага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Зайшла гаворка і пра ўсталяванне ў Мінску помніка Васілю Быкаву. З нагоды таго, што літаратурная тэма такім чынам актуалізавалася ў соцыуме, “К” вырашыла зірнуць на бягучую сітуацыю ў айчынным пісьменстве, а таксама акрэсліць ролю бібліятэк у літаратурным працэсе праз бачанне літаратурнага крытыка. Балазе ёсць і яшчэ адна нагода: у нашага сталага аўтара — супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ганны КІСЛІЦЫНАЙ — выйшла манаграфія “Культурны градыент. Ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ — ХХІ стагоддзяў”.
Раманс для дзяцей з зоркамі
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага стаў чацвёртай вяршыняй, якую зараз паспяхова адольваюць дзеці. Незвычайныя: з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і тыя, якія мелі канфлікты з законам, але не дасягнулі на той час узросту крымінальнай адказнасці. 21 снежня на вялікай сцэне тэатра адбудзецца не проста прэм’ера пад назвай “Раманс для Мухі з зоркамі”.
Сымон з музея: інтэрактыў у Інстаграме
Цягам 90 гадоў паэма “Сымон-музыка” натхняе маладыя таленты на творчыя пачынанні. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў дзень народзінаў сваёй установы — 4 снежня — завершыць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных слыннай даце, правядзеннем Міжнароднага дня чытання твора-юбіляра.
У двух кроках ад “новай хвалі”?
34 стужкі — супраць 23-х мінулага года. Але не толькі ў колькасці справа. Яны ёсць — тыя маладыя кінематаграфісты, што здымаюць цікавае кіно. За ўласныя грошы. Проста таму, што гэта крута. Пра тое, што баліць. Нацыянальны конкурс сёлетняга “Лістапада” паказаў, што кіно можа быць справай не толькі “па заказе”, а народжанай па волі мастака, рэжысёра. Бо менавіта незалежныя кінематаграфісты вялі рэй на конкурсе.
Шчыраванне над “капейчынай”
Якія толькі платныя паслугі не прапаноўваюць сёння супрацоўнікі сферы культуры сваім наведвальнікам у Дамах культуры, бібліятэках, музеях і кінатэатрах… Напрыклад, бібліятэкары заахвочваюць да чытання дзяцей і падлеткаў з дапамогай прызоў, музейшчыкі апранаюць турыстаў у строі дам і кавалераў XVIII стагоддзя, а кіношнікі ладзяць дыскатэчныя мерапрыемствы ў фае кінатэатра! Усё гэта і многае іншае, натуральна, робіцца для таго, каб выканаць план ды папоўніць сваю пазабюджэтную “скарбонку”. А гэта, што ні кажы, — рэальная “капейчына”, якую можна выкарыстаць на набыццё таго ці іншага абсталявання, а, магчыма, і скарыстаць на выплату прэмій супрацоўнікам. Гэтым разам прадстаўляем цікавосткі пазабюджэтнай дзейнасці культработнікаў Чачэрскага раёна Гомельшчыны.
Аўдыя & Відэа-20
Кастрычніцкія аўдыя-/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Вячаслаў ШАРАПАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Даўно ўжо не праект
У самім словазлучэнні “мастацкая суполка” ёсць нешта нелагічнае. Творчасць — справа глыбока асабістая. І калі мастакі збіраюцца ў калектыў, дык звычайна дзеля таго, каб зрабіць нешта такое, што аднаму не па сілах. Атрымліваецца аналаг вытворчай брыгады. Па завяршэнні праекта суполка мусіць распадацца, бо яе далейшае існаванне пазбаўлена сэнсу. Нешта такое мы назіралі ў 1990-я гады, калі ў Саюзе мастакоў і за яго межамі творчыя суполкі, нефармальныя аб’яднанні мастакоў з’яўляліся, як грыбы пасля дажджу.
Калі тандэм складзецца?
Міхась Краснабаеў прыйшоў у Тэатр імя Якуба Коласа трыццаць гадоў таму пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. І на той час заявіў пра сябе як яркі самабытны акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яму ўдаваліся ролі як лірыка-гераічнага, так і камедыйнага, вострахарактарнага плану. Пасля стажыроўки па рэжысуры ў народнага артыста Расіі Пятра Фаменкі Михась Дзмітрыевіч працуе ў Коласаўскім на пасадзе рэжысёра-пастаноўшчыка. Сярод яго работ (тут Краснабаеў і аўтар інсцэніровак) — і квартэт спектакляў паводле твораў Уладзіміра Караткевіча: “Вераб’іная ноч”, “Ладдзя Роспачы”, “Леаніды не вернуцца на Зямлю” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. А паколькі нумар выходзіць акурат у дні, калі мы адзначаем 85-годдзе слыннага беларуса, пачалі гутарку з гэтага этапу ў творчай біяграфіі віцебскага рэжысёра.
Як з Гётэ сустрэліся (б) Караткевіч з Кашкурэвічам
У 1970-я на адной з прыступак Парнаса сустрэліся беларусы — мастак Арлен Кашкурэвіч і пісьменнік Уладзімір Караткевіч. А натхняльнікам гэтай сустрэчы стаў… нямецкі паэт Ёган Вольфганг Гётэ, трагедыю якога “Фаўст” пераклаў на беларускую мову Васіль Сёмуха. Для першага выдання перакладу мастак рабіў ілюстрацыі, а пісьменнік каментаваў іх, завітаўшы да сябра на Парнас. Такім Парнасам стала майстэрня Кашкурэвіча, дзе і адбылася (а чаму б, у рэшце рэшт, і не?) сустрэча беларусаў з вялікім алімпійцам. Прынамсі, так пра тое спатканне мне распавёў Арлен Міхайлавіч, а сёе-тое для стварэння палілогу дадала аўтар гэтых радкоў.
Смак кароткіх сустрэч з У.К.
З Уладзімірам Караткевічам я сустракаўся некалькі разоў. Неяк у маі 1983 года пабачыліся на вернісажы юбілейнай выстаўкі Аляксандра Кішчанкі ў Палацы мастацтва. Потым зайшлі ў кішчанкаўскую майстэрню. Было тады чалавек сем-восем: Гаўрыла Вашчанка, Ангеліна Бельцюкова, здаецца, Валодзя Басалыга, яшчэ хтосьці… Уздымалі кілішкі, гаворачы традыцыйныя тосты “за здароўе юбіляра Сашы”, “за мастацтва і паэзію”, за прэм’ерны выхад на экраны фільма “Чорны замак Альшанскі”… Кішчанка алоўкам накідваў партрэт Уладзіміра, а Караткевіч, які добра развесяліўся, прачытаў усім чатырохрадкоўе “Склероз”.
“А-а-а, гэта ты, паляшук!”
20 лістапада Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры зладзіў прэзентацыю кнігі доктара філалагічных навук Аляксея НЕНАДАЎЦА “Уладзімір Караткевіч: прырода, фальклор і творца”. У манаграфіі, выдадзенай у кастрычніку «Беларускай навукай», даследуецца ўплыў прыроды, міфалогіі, фальклору на станаўленне творчай асобы пісьменніка. Менавіта ён рамантызаваў нацыянальную гісторыю, яе герояў і зрабіў іх шырока вядомымі. Аляксей Ненадавец, вядомы як даследчык магіі і язычніцкай рэлігіі беларусаў, распавёў "К", якім яму бычыцца свет, прыдуманы Караткевічам.
"Тыдзень..." для ўсіх узростаў
Тыдні культуры ладзяцца ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Гэты праект — доўгатэрміновы і носіць не камерцыйны, а асветніцкі характар. Мы ў рамках Тыдня імкнуліся паказаць самае лепшае і падкрэсліць, што работнікі культуры заўсёды гатовы да канструктыўнага дыялогу, праводзяць мерапрыемствы для самых розных катэгорый насельніцтва, папулярызуюць нашы творчыя дасягненні.
Юбілей спецыяльнага фонду
23 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прайшоў справаздачны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У імпрэзе прымалі ўдзел як першыя лаўрэаты прэміі, так і зусім юныя таленты. Намеснік Прэм’ер-міністра краіны Наталля Качанава зачытала з гэтай нагоды ўрачыстыя словы з віншавальнага адрасу Кіраўніка дзяржавы: “Вашы дасягненні шырока вядомыя не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі, а ваш прыклад служыць добрым арыенцірам для аднагодак і яркім пацверджаннем таго, што для талентаў у нас адкрытыя любыя дарогі”. Прэзідэнт упэўнены, што лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты фонда будуць і надалей раскрываць свой творчы патэнцыял, працаваць над рэалізацыяй адметных культурных праектаў, якія ўзбагацяць нацыянальную культуру і прынясуць ёй сусветнае прызнанне.
Сэлфі спазнання свайго “Я”
Так, Рэспубліканская маладзёжная выстаўка пад назвай “Сэлфі” адпрацавала свой, незразумела чаму такі кароткі, тэрмін (усяго 10 дзён!), адведзены ёй. Сапраўды, чаму? Гэтае пытанне хачу задаць кіраўніцтву Беларускага саюза мастакоў. Канешне, у Палацы мастацтва праходзяць пэўныя выстаўкі, асабліва персанальныя, якія могуць экспанавацца і тыдзень — не больш, на іх усё роўна мала хто ходзіць. Але — рэспубліканская маладзёжная, тая, у якой у Год моладзі прынялі ўдзел амаль 150 маладых мастакоў, для якіх падобныя “агляды” маюць значэнне не толькі ў асабістай творчай біяграфіі, але і ў кантэксце ўсяго складанага мастацкага працэсу.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»