Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Першы "Нобель"
Рэдакцыя "К" далучаецца да ўсіх віншаванняў на адрас пісьменніцы Святланы Алексіевіч з нагоды атрымання ёй Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Шчыра спадзяёмся, як, відаць, і многія, датычныя да сферы культуры і папулярызаці беларускай літаратуры, што міжнародная ўвага да твораў і асобы Святланы Аляксандраўны пашырыцца і на айчыннае пісьменства наогул. А тым часам прапануем чытацкай увазе вытрымкі з інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч, якое было надрукавана ў "К" №20 за 1998 год з нагоды юбілею літаратаркі.
АСОБЫ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ: ПРЫЗНАННЕ КРАІНЫ І СВЕТУ
Напярэдадні прафесійнага свята шэраг дзеячаў культуры і мастацтва былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. Поўны спіс уганараваных у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі адмыслоўцаў на культурнай дзялянцы — на старонцы 2. На гэтай паласе — толькі частка тых, хто быў адзначаны дзяржавай (злева направа): мастак і педагог Валерый Славук, акцёр Аляксандр Васько, мастак, музейны работнік і краязнаўца Барыс Цітовіч, спявак, артыст Ігар Задарожны, мастак, арганізатар пленэраў Валерый Калтыгін... А поруч з імі — пісьменніца Святлана Алексіевіч, чыя шматгадовая творчая праца ўганаравана Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры за гэты год.
“Агульным выглядам авалодалі…”
У адзін з доўгіх восеньскіх вечароў прысеў на маё плячо, відаць, нячысцік і затрашчаў: “Уключы тэлевізар! Неадкладна ўключы! Урубі “скрыню”, і будзе табе шчасце разам з тэмай для калонкі “Дзяжурны па нумары”!” Шчасце — рэч у асабістай гаспадарцы вельмі неабходная, а падстава для напісання матэрыялу — вечны галаўны боль для любога журналіста. А тут адразу тое і другое ў рукі само ідзе.
Мо самая важкая падзея года…
Прэмія Святлане Алексіевіч, акрамя захаплення і зразумелай эйфарыі, прымушае падумаць пра шмат якія рэчы.
Маладыя для моладзі
Традыцыяй стаўся ўдзел маладых беларускіх музыкантаў (у тым ліку, асобных студэнтаў Акадэміі музыкі і ўсяго студэнцкага аркестра) у Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета, побач і разам з сусветнымі зоркамі.
Дык як з канцэпцыяй?
Безумоўна, Фестываль беларускай драматургіі патрэбны і важны. Беларускі тэатр і нацыянальная драматургія маюць багатую гісторыю, цікавае ўвасабленне асобных п’ес у цяперашнім часе і перспектыўную будучыню. Ды на сёння ўся ўвага прэсы, на жаль, засяроджана вакол сталічных храмаў Мельпамены.
Тур з кансультацыямі
10 кастрычніка канцэртам у Палацы Рэспублікі наш калектыў завяршае вялікі гастрольны тур, які прайшоў пад дэвізам “Любіць Беларусь!” і ахапіў усе рэгіёны роднай краіны.
Паміж "старым" і суперсучасным
Вербальна размінаючыся перад марш-кідком па ўстановах культуры Наваполацка, якія ў свой час наведваў будучы музыкант Леанід Паўлёнак, спытаў у яго пра папулярнае ўкраінскае тэлешоу “X-фактар”. Аказваецца, яго гурт “Нагуаль”, прайшоўшы першы тур, адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў праекце: “Мы хацелі “засвяціцца” перад аўдыторыяй праграмы, а значыць, і перад замежнымі дзеячамі музычнага бізнесу. І “засвяціліся”. Вялікай прагі трапіць у шоу не мелі: гурт на перадачу запрасілі яе стваральнікі. А пачынаючы з другога тура трэба было ўсё больш прагінацца пад фармат, выдумляць тое, што нам не надта блізкае і не вельмі цікавае. Таму і абмежаваліся разавым з’яўленнем у эфіры. Але колы ад яго пайшлі...”
Нерв музея. Сучаснага
Што жадае пабачыць у сучасным музеі публіка? Што гатова прапанаваць у якасці прынады сама скарбніца? Якія пытанні задае глядач супрацоўнікам установы культуры? Мы папрасілі падзяліцца вопытам у гэтым кірунку загадчыка аддзела сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Кацярыну ІЗАФАТАВУ. Думкі суразмоўцы выкладаем у фармаце маналогаў.
“Хуткія спатканні” бібліятэкараў
Найноўшы час патрабуе і найноўшых спосабаў кантактавання. Тут дзелавы асяродак не саромеецца пераймаць вопыт нават са сферы… кахання. Фармат “speed dating” хутка будзе адзначаць сваё дваццацігоддзе. “Хуткія спатканні”, якія ў 1998-м прыдумаў равін Якаў Дэво для шукальнікаў пары, сталі цікавымі і для... бібліятэкараў.
Маскі і міфы уральскай сцэны
Верасень прамінуў у музычна-тэатральным Мінску пад брэндам Свярдлоўскай музкамедыі. За апошнія 50 гадоў нашы госці з Екацярынбурга трэці раз прыязджаюць да нас на гастролі ўсёй трупай. І, як заўсёды, падзея абстаўлена з вялікім размахам. Тут табе і кастынг кацянятаў на галоўную ролю для дзіцячага мюзікла “Котка”, і прэс-канферэнцыя з міні-канцэртам, і амаль забытыя ў Беларусі шэфскія канцэрты на прадпрыемствах, і рэзанансныя ў асяроддзі тэатралаў спектаклі, што прымушаюць задумацца над феноменам Свярдлоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі, які цягам 82 гадоў з’яўляецца канкурэнтам “мацёрых” тэатраў Масквы і Пецярбурга (дарэчы, свярдлоўцы ў 1986-м апярэдзілі Маскоўскую аперэту ў атрыманні звання “акадэмічны”). Ды і ў Расіі, сцвярджаюць у трупе, больш няма калектыву, які мае 17 прэмій “Залатая маска”.
Музейны “Байканур”
Не так даўно дэлегацыя з Беларусі і Швецыі, у якую ўваходзіў і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, наведала Казахстан. “К” папрасіла Алега Рыжкова распавесці пра музейны вопыт гэтай краіны.
Гаворыць Курган
“Паглядзіце, як пра мяне напісалі, — наш суразмоўца дастае кнігу і пачынае зачытваць: “Чалавек-легенда, здабытак рэспублікі, беларускі Левітан, як яго толькі не называлі… Амаль паўстагоддзя ён адпрацаваў на радыё... Глыбока адданы сваёй прафесіі, больш за тое — улюбёны ў яе, нягледзячы на свае восем з лішнім дзясяткаў гадоў, ён усё яшчэ ў страі… Чалавеку з вялікай літары, геніяльнаму майстру, залатому голасу Беларусі…” І тут наш візаві абураецца: “Нават не сярэбраны, а залаты голас! Магу яго здаць і атрымаць, як гэта зараз называецца, — еўра! Вось як! Ну як такое можна пісаць?”. Пасля гэтых рэплік у маленечкім пакоі ў кватэры на сталічнай вуліцы Карла Маркса, дзе сустрэў нас майстар і дзе адбываецца інтэрв’ю, стаіць рогат. Але ў адказ на невялічкі імправізаваны спектакль гаспадара ад нас гучыць: “Ілья Львовіч, дык а што тут няпраўда?”. Напярэдадні Дня работнікаў культуры мы завіталі да найзнакамітага радыёдыктара Беларусі ХХ стагоддзя, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужанага артыста краіны Ільі КУРГАНА. І не таму, што ў яго юбілей (маэстра ідзе 89 год) ці ёсць нейкая дата, якую трэба адзначыць, а з той простай прычыны, што Ілья Львовіч і ёсць усё тое, пра што напісала яго вучаніца ў кнізе “Залаты голас Беларусі”. Здабытак рэспублікі і беларускай культуры. Чалавек-легенда. Чалавек-эпоха.
Перадпенсійны век — норма?
Сёлетні конкурс пры паступленні і на дзённае, і на завочнае аддзяленні (2,3 чалавека на месца па профільнай спецыяльнасці), а таксама — на платную форму навучання абумоўлены ў пэўнай ступені неблагой прафарыентацыйнай работай, якую пастаянна ладзіць каледж.
Змяніўся і зменіцца...
У Магілёве завяршыўся Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер-2015”, які працягваўся з 30 верасня па 4 кастрычніка. Сёлета гэты форум святкуе свой 20-гадовы юбілей. Якім жа сталася чарговае свята?
Навігацыя па СДР
Калі прыехала ў толькі-толькі адрамантаваны Гарадоцкі дом рамёстваў і фальклору ў адзін з летніх дзён, памяшканні яго нагадвалі пра асвячэнне ўстановы мясцовым бацюшкам. Такі падыход — не выпадковы: за савецкім часам разам з храмамі ўсіх канфесій фактычна знікла і рамяство, часам — разам з узорамі працы майстроў і самімі носьбітамі традыцый. У 1990-я страту адчулі, а сёння, скажам, у Віцебскай вобласці — найшырэйшая сетка дамоў рамёстваў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі. Прычым ёсць тут і СДР — сучасныя дамы рамёстваў (ужо даруйце за вольнае абыходжанне з тэрміналогіяй).
Бібліятэчны поспех
Лічу нашу працу ўдзячнай, бо адчуваю — у Шчучыне ў прыватнасці і ў рэгіёнах наогул бібліятэкі патрэбныя. Плынь людзей не прыпыняецца.
Высокі бландзін з другой рок-хвалі
У дзяцінстве я хацеў стаць і музыкантам ВІА. Прычым — барабаншчыкам. Не памятаю, чаму менавіта ім. З сябрам збіраліся ў мяне дома, і ён, які вучыўся ў музычнай школе, умела трынькаў па струнах, а я стукаў алоўкамі па вечку ад рондля і па таўшчэзным альбоме з маркамі… Прэамбула мая да таго, што новы цыкл публікацый “К” адкрывае інтэрв’ю акурат з барабаншчыкам Андрэем ФІЛАТАВЫМ. Ён належыць да другога пакалення айчынных рокераў і працягвае працаваць на гэтай дзялянцы. Называюць яго і рок-легендай.
І даўніна, і сучаснасць
Што грэе душу? Сённяшняя дынаміка развіцця самадзейнай творчасці. А гэтаму паспрыяў абласны фестывальны рух. Шмат яркіх талентаў з’явілася. Значна павялічылася колькасць стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі. І гэтыя працэсы — узаемазвязаныя.
Чабурашка з... Траецкага прадмесця
У анімацыйных колах свету жыве легенда пра тое, што хлопчык з Краіны узыходзячага сонца Хаяа Міядзакі цвёрда вырашыў стаць мультыплікатарам менавіта пасля таго, як убачыў маляваных персанажаў Леаніда ШВАРЦМАНА са “Снежнай каралевы”. Другі вобраз, прыдуманы народным мастаком Расіі, стаў сапраўдным героем не толькі на прасторы колішняга СССР: Чабурашка Шварцмана у XXI стагоддзі вярнуўся на сусветныя кінаэкраны ў японскім мультсерыяле. Рэжысёр Маката Накамура трапятліва перанёс стылістыку класічнай ленты, узнавіў казачны горад, прыдуманы амаль сорак пяць гадоў таму. Толькі самыя дасведчаныя ведаюць мала кім заўважаны факт: сілуэты тых дамкоў нагадваюць... мінскае Траецкае прадмесце! Сакрэт просты: легендарны аніматар Леанід Шварцман нарадзіўся ў беларускай сталіцы. Карэспандэнт “К”, апынуўшыся ў Маскве, павіншавала Леаніда Аронавіча з 95-годдзем і папрасіла яго падзяліцца ўспамінамі пра Мінск 1920 — 1930-х.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»