Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дзверы Гродна
Фатограф Ілья Гелей прадставіў інтэрнэт-праект “Дзверы майго горада”. Гэта спроба звярнуць увагу на дзверы будынкаў, якія знаходзяцца ў цэнтры Гродна (вуліцы Урыцкага, Гараднічанская) і ў раёне “Новы свет”. Некаторыя з іх існуюць у адзінкавым экзэмпляры. На здымках — як драўляныя даваенныя адзінкі, так і сучасныя асобнікі.
"...№ 1" і "Сонны лес"
У шэрагу акцый у рамках "Месяца фатаграфіі ў Мінску" — праект Аляксея Шлыка (ён на фота Юрыя ІВАНОВА) і Міхаіла Лешчанкі "Сонны лес", а таксама "сольная" выстаўка Аляксея "Рэканструкцыя № 1".
Пансіянат для герояў
Знакаміты “парк савецкага перыяду” ў літоўскай вёсцы Грутас заўсёды падаваўся мне “вясёленькім” камерцыйным аб’ектам з дурасліва-настальгічным прысмакам. І наведаўшы яго цягам сёлетняга велатура па ваколіцах Гродна, я вельмі здзівіўся, бо неспадзеўкі трапіў у сур’ёзны і бадай акадэмічны музей, прысвечаны савецкай манументалістыцы ды культуры ў цэлым. Пра брак яго адпаведніка ў родных пенатах нават казаць залішне: гэта даўно ўжо “притча во языцех”. Але пакуль мы думаем, іншыя робяць. І, між тым, у іх атрымліваецца.
Вагончык кранецца! Перон застанецца...
IV Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “TэАРТ” — у разгары. Але яго беларуская праграма ўжо завершана — самы час яе абмеркаваць. І саму па сабе, і на фоне ўжо паказаных замежных спектакляў.
Опера можа... і “даўгабуд” зрушыць
Цікавы і эрудыраваны суразмоўца Рыгор САРОКА, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Музыкант, дырыжор, выкладчык, кіраўнік — да яго можна прымяніць хадзячую фразу “чалавек, апантаны сваёй працай”. А прадметам гутаркі сталі тыя тэндэнцыі, што хвалююць бадай кожнага работніка культуры. Урэшце, некаторыя моманты мы закранулі хіба пункцірам.
Мой Нэмэн
Не, Нэмэн не зваліўся з нябёс, нібыта шаравая маланка. Для нас, шаснаццацігадовых юнакоў, якіх цяпер называюць “тынэйджэрамі”, адкрыццём было ўсё, што адбывалася ў культурным жыцці суседняй Польшчы. Пажадана было хоць крыху ведаць польскую мову, бо ў любым кіёску “Саюздруку” прадавалася прадукцыя на ёй — ад партыйных да гумарыстычных і спартыўных выданняў. (Пазней пра чарнобыльскую трагедыю са спазненнем на суткі я даведаўся з польскіх камунікатаў аб надвор’і.) “Перспектывы” ці “Панарама” друкавалі ўсё, аб чым немагчыма было даведацца па гэты бок “жалезнай заслоны”.
Ён жыў тэатрам
З заслужаным работнікам культуры Беларусі, рэжысёрам Мікалаем Фёдаравічам Варвашэвічам я быў знаёмы шмат гадоў. Не раз пісаў пра яго пастаноўкі і яшчэ тады, калі ён узначальваў Слонімскі народны тэатр, і пра ўсе прэм’еры Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. Аднойчы, у 1992-м, ён узяў мяне на гомельскі фэст “Драматычнае мастацтва Беларусі”. “Пакуй чамадан: паедзем на тыдзень у Гомель. Трэба табе дасканала ведаць сённяшнюю тэатральную сітуацыю ў Беларусі. А таксама пазнаёмлю цябе са сваімі сябрамі”, — сказаў Мікалай Фёдаравіч. І мы паехалі.
Традыцыі, кажаце?
Нядаўна ў рэдакцыю прыйшоў ліст ад адной паважанай арганізацыі: нас запрашалі на імпрэзу з назвай “Патрыятычнае выхаванне асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў”… Нехта з маіх калег сказаў, што гэтая фраза, хутчэй, нагадвае аксюмаран, хтосьці адразу ж стаў пралічваць, ці можа народнае ткацтва ці разьба па дрэве выхаваць патрыётаў…
…любові да бліжняга
— Мяркую, што перш-наперш культура пачынаецца з бацькоўскага выхавання, але ім не заканчваецца. Хаця я бачыла і іншыя прыклады, дзе ўсё наадварот: тыя, у каго дзяцінства было поўнае магчымасцей, цікавых падзей, добрых прыкладаў, не заўсёды вырастаюць культурнымі людзьмі. А ёсць і тыя, хто сам з сябе зрабіў чалавека, без дапамогі, самастойна. Таму трэба яшчэ людзей любіць, каб яны гэта адчувалі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»