Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Аліна САЎЧАНКА ( 188 cт. ) |
![]() 22 красавіка па ўсёй краіне прайшоў Рэспубліканскі суботнік. Міністр культуры Барыс Святлоў разам з супрацоўнікамі апарату Міністэрства культуры краіны з раніцы працаваў на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” (на фота зверху), дзе і паведаміў журналістам, што работы па рэканструкцыі кінастудыі выкананыя амаль на 90 працэнтаў. Тое дазваляе казаць: працэс рамонту будзе завершаны да 7 лістапада гэтага года, а магчыма, нават і раней. Не менш важным этапам стане напаўненне будынка новым жыццём, над чым ужо працуе кіраўніцтва кінастудыі і Міністэрства культуры. Акрамя гэтага, нацыянальная кінастудыя можа стаць фабрыкай па аказанні кінавытворчых паслуг, а таксама прывабнай пляцоўкай для незалежных мясцовых і замежных кінавытворцаў. Дадамо: частка сродкаў, атрыманых у выніку Рэспубліканскага суботніка, пойдзе на аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны. Тым часам частка журналістаў "К" па традыцыі падтрымала суботнік у сядзібе Рэйтанаў на Ляхавіччыне.
Далей
|
![]() Сёння ў Палацы прафсаюзаў “Naviband” у апошні перад “Еўрабачаннем” раз прадэманструе айчынным гледачам сваю рашучасць і талент. Менавіта гэты дуэт праз некалькі тыдняў, упэўнены, заявіць і пра сябе, і пра краіну.
Далей
|
![]() 10 сакавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала цэнтрам святкавання Дня праваслаўнай кнігі, што адзначаецца сёлета ў рамках 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. З гэтай нагоды галоўная кніжніца краіны арганізавала буйную і сапраўды ўнікальную выставу, праз якую можна прасачыць гісторыю кнігі на працягу амаль 2 тысяч гадоў. Гаворка вядзецца, вядома ж, пра Біблію.
Далей
|
![]() Заўтра афіцыйна зачыняецца XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У ёй прымала ўдзел 31 краіна, у тым ліку ўпершыню — Грэцыя. Чырвонай ніткай праходзіла галоўная тэма бягучага года — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а таксама лейтматывам гучала 135-годдзе класікаў айчыннай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейныя даты іншых айчынных пісьменнікаў.
Далей
|
![]() Мінулым летам я распавяла пра “самаробны” міні-тур па беларускіх рэгіёнах маладых музыкантаў-акадэмістаў праз інтэрв’ю з “віноўнікам” падзеі (глядзі “К” № 30 за 2016 год). Іван Малібошка, ініцыятар, менеджар і рэалізатар праекта, і сёлета здолеў сабраць каманду ды выехаць за межы Мінска з камерна-інструментальным канцэртам. Адным.
Далей
|
![]() Зінаіда КАМАРОЎСКАЯ прысвяціла амаль усё сваё прафесійнае жыццё ў сферы культуры народнаму Песняру. Гэта сапраўдны працоўны подзвіг: 30 гадоў яна дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Далей
|
![]() Даўно не выходзіла на прамую сувязь з чытачом, таму дазволю сабе гэта сёння. Прыём-прыём! Днямі зразумела праз уласны вопыт, што браць за абсалют нейкага жывога чалавека і яго ўчынкі няслушна, хоць і вельмі зручна: расчараванне прыйдзе рана ці позна. Часцей за ўсё — рана. А ці можа так расчараваць персанаж? Наўрад ці.
Далей
|
![]() Пра Таццяну Падкапаеву, культарганізатара Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя Пятра Машэрава “К” даведалася праз водгукі пацыентаў гэтай унікальнай медыцынскай установы. Сёння распавядзем пра спецыфіку працы культработніка ў нетыповых для культурнай дзейнасці ўмовах.
Далей
|
![]() Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа — адзін з узорных “каланізатараў” сваёй тэрыторыі і фондаў. Летась супрацоўнікі ўстановы прадэманстравалі публіцы неардынарную экспазіцыю, што змясцілася ў гаражах народнага паэта Беларусі, юбіляра гэтага года. Дзякуючы архівам, успамінам Міхася Канстанцінавіча, сына Коласа, і самім работнікам музея праз “аўтамабільную” выставу атрымалася паказаць напружаную атмасферу эпохі і прыватную гісторыю Якуба Коласа на яе фоне. Ды, канешне, машыны, якімі карыстаўся літаратар на працягу жыцця.
Далей
|
![]() Адным з гасцей міжнароднага сімпозіума “Пісьменнік і час”, што прайшоў у рамках XXIV Мінскай міжнароднай ярмаркі-кірмашу, стаў знакаміты італьянскі пісьменнік, тэлесцэнарыст, выкладчык Карла ЛУКАРЭЛІ. Ён вядомы ў сваёй краіне як аўтар твораў у жанры трылеру. “К” паспела задаць Лукарэлі некалькі пытанняў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"