Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Няма вышэй узнагароды… чым магчымасць служыць Айчыне
Герой Савецкага Саюза і Герой Беларусі... Дзве Залатыя Зоркі — два лёсы... Гэтых сівых ветэранаў, знаных людзей краіны, аб’ядноўвае не толькі лёс абаронцаў Айчыны, а і пачэсная місія служыць ёй і сёння. Кожнаму па-свойму, але аднолькава годна, аддана. Віктар Ільіч Лівенцаў — адзіны з партызан Беларусі, які ў свае сёлетнія 90 мае магчымасць апрануць пінжак з Залатой Зоркай на лацкане. Зоркі астатніх герояў-партызанаў або захоўваюцца ў музеях, або ў сем’ях іх гаспадароў... Слова “адзіны” можна дастасаваць і да Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. Ён сёння адзіны Герой Беларусі сярод творцаў краіны, і ў свае 86 падае прыклад служэння Айчыне маладзейшым і маладым...
Калькуляцыя творчасці, або Мастацтва валодання касавым апаратам
“Соцыум” сёння прысвечаны аказанню платных паслуг ва ўстановах культуры Случчыны і ў Гомельскай абласной бібліятэцы. “Культура” ўжо не ўпершыню звяртаецца да гэтай актуальнай для галіны тэмы. Бізнес-планы і прэйскуранты, практычны досвед і рэальныя вынікі разглядаем праз прызму соцыуму.
Выгадаваць “Гадунова”
Беларуская опера зноў звярнулася да “Барыса Гадунова” М.Мусаргскага. Гэтым разам — у канцэртным выкананні і аркестроўцы Д.Шастаковіча, з амаль цалкам новым складам артыстаў і купюрамі, зробленымі дырыжорам В.Пласкінам.
Што на люстэрку ў каралевы прыгажосці?
На мінулым тыдні кастынгам у Мінску завяршыліся адборачныя туры конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2008”. У выніку ад кожнай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскім туры было адабрана па 24 прыгажуні. “К” напярэдадні вялікага шоу вырашыла правесці сваё даследаванне, а проста кажучы, даведацца, якія матэрыяльныя і творчыя дывідэнды прыносяць беларускам тытулы самых прыгожых дзяўчат краіны. Адказаць на гэтыя пытанні мы папрасілі прыгажуню, якая дасягнула поспехаў у мадэльным бізнесе не толькі на радзіме, але і ў замежжы, заключыўшы кантракты з вядомымі кампаніямі. А менавіта — І “Віцэ-міс Беларусь-2006”, ІІІ “Віцэ-міс Еўропа”, ІІ “Віцэ-міс Інтэрнэшнл”. Усё гэта — тытулы будучага інжынера лясной гаспадаркі Юліі СІДНЕЕВАЙ. Яна ахвотна распавяла карэспандэнту “К” пра тое, чаму ў конкурсах прыгажосці павінны ўдзельнічаць высокія дзяўчаты і па якіх крытэрыях вызначаюць пераможцаў на міжнародных форумах прыгажосці, а ў дадатак — пра свае новыя мэты і сакрэты поспеху.
Ад візантыйскага стылю пачатак...
Нядаўна выйшла ў свет кніга “Праваслаўныя храмы Беларусі” Анатоля КУЛАГІНА — доктара мастацтвазнаўства, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі “За духоўнае адраджэнне”, Міжнароднай (заснаванай у Польшчы) прэміі “Пшэглёнд Усходні”. У кнігу ўключана звыш 3000 цэркваў, многія з якіх з’яўляюцца шэдэўрамі беларускай і еўрапейскай культуры. А крыху раней адзначалася адметная, звязаная з гэтым дата: 600-годдзе Сынкавіцкай царквы, перліны нацыянальнага дойлідства. Гэты помнік гісторыі і культуры займае асобнае месца ў шэрагу твораў праваслаўнай архітэктуры. Аб асаблівасцях творчага пошуку стваральнікаў яе ды іншых каменных і драўляных сакральных пабудоў распавядае ў сваім новым выданні даследчык
Аўтаклуб з... басейнам
Культасветнікі Маларыцкага раёна Брэстчыны паважаюць і сябе, і тых, каму штодня нясуць нацыянальную культуру. Імкнуцца ўсё рабіць прафесійна. А прафесійнасць для іх — сінонім эфектыўнасці, выяўленай не толькі ў духоўнай, але і ў матэрыяльнай аддачы. Па выніках пазабюджэтнай дзейнасці мясцовы аддзел культуры нядаўна ўзнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама… Культасветнікі Маларытчыны — у пастаянным творчым пошуку. За новымі формамі і метадамі работы — клопат пра чалавека-працаўніка, і гараджаніна, і вяскоўца.
№ 2 (14)
Шаноўныя культасветработнікі! Штомесячны “Куфар-радца” вітае чытачоў на сваіх старонках. У гэтым выпуску для аматараў тэатра — п’еса Вольгі Караткевіч для самых маленькіх “Дзе жывуць казкі?”, а для “вялікіх” — павучальная байка “Казёл-экстрасэнс”. Па традыцыі, сваіх сяброў вітаем песнямі кампазітараў Леаніда Захлеўнага і Ніны Сакаловай, а для аматараў гульняў — “Шашачная культура”. Сустракайма вясну разам! Да новых сустрэч!

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»