— Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны тэатр павіншаваў ветэранаў: мы паказалі наш першы спектакль, з якога, уласна кажучы, і пачаўся Драматычны тэатр Беларускай Арміі, — “Ты памятаеш, Алёша...”.
— Паколькі мы — тэатр Беларускай Арміі, для нас не існуе адно толькі 23 лютага: свае акцыі для вайскоўцаў мы ладзім увесь час, прычым не толькі ў Мінску, але і ў вайсковых частках нашай краіны.
— Хутка тэатр адзначыць свой першы маленькі юбілей — пяцігоддзе.— Цяпер рэпеціруем спектакль паводле маёй п’есы “Радавыя”. Мяркуем паказаць яго гледачам ужо ў сакавіку. А яшчэ спадзяёмся, што новы, пяты сезон мы сустрэнем ужо на сваёй сцэне — да таго часу рэканструкцыя Малой залы Дома афіцэраў мусіць завяршыцца.
Новая зала, новы спектакль — усё гэта мы прысвячаем 90-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, перад пачаткам спектакля ва ўрачыстай атмасферы вядучаму “вайсковаму” драматургу Аляксею Дудараву быў уручаны медаль у гонар 90-годдзя Узброеных Сіл РБ. Віншуем!
Ул. інф.