17 каманд усталявалі свае палаткі на адной з палян “Высокага берага”. Тут таксама былі прадстаўнікі Савета Міністраў, Нацыянальнага банка, Міністэрства транспарту, Міністэрства энергетыкі і іншыя. У кожнай камандзе было каля 20 чалавек. Кемпінг Міністэрства культуры знаходзіўся ў жывапісным месцы непасрэдна каля прыгожага Нёмана.
У першы дзень камандам прапанавалі конкурс — “Візітная картка”, у выніку якога супрацоўнікі Міністэрства культуры занялі 2-е месца. Ды і цалкам за культурны блок, дзе ацэньваўся яшчэ і турыстычны быт і конкурс песні, таксама 2-е месца. Трэба адзначыць, што з сабой супрацоўнікі Міністэрства прывезлі невялічкую кніжную выставу, прысвечаную Году народнага адзінства. Члены іншых каманд падыходзілі, каб паглядзець выданні.
Наступным днём, пасля начлегу на ўлонні прыроды, камандам прапанавалі чатыры спартыўныя дысцыпліны: спартыўнае арыентаванне, элементы пешаходнага і велатурызму, водны турызм. У выніку ўсіх конкурсаў каманда Міністэрства культуры не стала першай, але самая галоўная задача была выканана, супрацоўнікі адпачылі каля вогнішча пад гітарныя і баянныя найгрышы і ўвезлі з сабой у горад крыху радаснага настрою апошніх летніх дзянькоў.