Падчас сустрэчы мільённага наведвальніка музея. / Фота аўтара
Два з паловай гады таму музей гасцінна расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у новым будынку ля стэлы “Мінск — горад-герой”. Штогод установу наведваюць звыш тысячы чалавек розных узростаў, прафесій, нацыянальнасцей. Сярод іх шмат гасцей з краін СНД, Кітая, Вьетнама, Ізраіля, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША. “Мільёншчыкам” жа стаў 50-гадовы мінчанін Барыс Казамель — майстар вытворчай адукацыі Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў ДТСААФ Рэспублікі Беларусь. Як высветлілася, Барыс — унук ветэрана вайны мінамётчыка Васіля Казамеля. Дырэктар установы Дзмітрый Шляхцін цёпла павіншаваў шчасліўчыка і ўручыў яму імянны ўваходны білет. У Зале перамогі Барысу Васільевічу ўручылі сертыфікат на бясплатнае наведванне музея і сувенір, а яго сынам Матвею і Ціхану, якія прыйшлі разам з бацькам на экскурсію, — навагоднія падарункі і буклеты.