Значны форум праводзіць Заслужаны калектыў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга сумесна з Мінгарвыканкамам.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі як спадкаемец лепшых традыцый заснавальніка беларускага джаза Эдзі Рознера працягвае знаёміць прыхільнікаў джазавай музыкі з лепшымі творамі айчыннага, еўрапейскага і сусветнага джаза.
Да ўрачыстага адкрыцця арганізатарамі падрыхтавана праграма, прысвечаная творчасці легендарнага кампазітара і дырыжора Гордана Гудвіна. "Гэта ўнікальная праграма, якая прадставіць самае галоўнае - нацыянальнае джазавае мастацтва! - зазначыў дырэктар - мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг. - У яе ўвайшлі кампазіцыі, створаныя ў 2010 годзе. Прысутныя на адкрыцці форуму першымі пачуюць прэзентацыю выключнага матэрыялу..."
Наступным днём аматарам няпростых гармоній і рытмаў маэстра Фінберг прапануе "The best. Лепшае ў мастацтве Біг-Бэнда". Спецыяльна да лютаўскага форуму Біг-Бэнд славутага калектыву падрыхтаваў джазавыя творы Г.Гершвіна, Б.Стрэйхорна, Д.Гілеспі, Р.МакКонэла і іншых сусветна вядомых кампазітараў, аранжыроўшчыкаў. Прыхільнікі джазавага мастацтва змогуць пачуць вядомыя творы ў новай музычнай афарбоўцы.
Апошні дзень фестывалю падорыць сустрэчу з джазавым калектывам Літоўскай Рэспублікі пад кіраўніцтвам Дайнюса Пулаўскаса. Разам з вядомымі музыкантамі ў Беларусь завітае непаўторная спявачка Неда.
Зазначым, у рамках фестывалю пройдзе V Цырымонія ўручэння прэміі "Лепшы джазмен года".